Падарожнічайце з турыстычным цэнтрам «Дартур»
-
Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа
Прапануем адправіцца ў займальную экскурсію па архітэктурна-гістарычных помніках Міра i Нясвіжа.
Туры па Беларуси
-
Мінск — сталіца Рэспублікі БеларусьПаважаныя мінчане і госці нашага горада! Запрашаем Вас на аглядную экскурсію для індывідуальных турыстаў. Вы пазнаёміцеся з архітэктурай, гісторыяй і культурай беларускай сталіцы, наведаеце хрысціянскія святыні горада.
-
Архітэктурныя помнікі Мiра і НясвіжаПадчас экскурсіі Вы наведаеце два самых каштоўных помніка Беларусі унесеныя ЮНЕСКА ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны - гэта замак у Міру і палацава-паркавы комплекс у Нясвіжы.
-
Хатынь - Курган СлавыЭкскурсія знаёміць з мемарыяльным комплексам “Хатынь — помнікам ахвярам фашызму на тэрыторыі Беларусі і Курганам Славы — помнікам мужнасці і гераізму савецкіх воінаў, які ўзведзены на месцы злучэння трох франтоў у 1944 годзе.
-
Слонім – Жыровічы – СынковічыПадчас экскурсіі вы пазнаёміцеся з адным з найстаражытнейшых і найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі — Слонімам, убачыце дзеючы мужчынскі манастыр у Жыровічах, адзін з самых вялікіх ва Усходняй Еўропе, наведаеце помнік старажытнага абароннага дойлідства XV ст. - царкву-крэпасць Святога Архангела Міхаіла ў Сынковічах.
-
ДудуткiЭкскурсія ў музей народных промыслаў і тэхналогій, з дэгустацыяй страў. Вы пабываеце на дзеючым млыне, у ганчарнай майстэрні, кузні, у сельскай пякарні і ў музеі старадаўніх аўтамабіляў.
-
Палеская мазаікаАб’екты наведвання: касцёл Пятра і Паўла ў вёсцы Лагішын, этнаграфічны комплекс “Сядзіба палешука ў вёсцы Парэчча, капліца-ратонда і звон у вёсцы Моладава, Мотальскі этнаграфічны музей з абрадавай праграмай.
-
Бабруйскія карцінкіУ рамках экскурсійнай праграмы Вы зможаце пабываць у адным з найстарэйшых і самабытных гарадоў Беларусі — Бабруйску.
-
Падарожжа ў Маёнтак да Дзеда Мароза цягнікомЗапрашаем дзяцей і дарослых здзейсніць дзіўнае падарожжа цягніком у Нацыянальны парк “Белавежская пушча — самы старажытны запаведны лес Еўропы, пагасцяваць у казачным Маёнтку і атрымаць падарунак ад беларускага Дзеда Мароза.
-
Магілёў — горад на ДняпрыЭкскурсія адлюстроўвае гісторыю горада са шматвяковымі традыцыямі мясцовага самакіравання, якія бяруць пачатак ад Магдэбурскага права, якім горад валодаў з 16 ст. Экскурсія знаёміць з архітэктурнымі помнікамі: касцёлам Св. Станіслава, Свята-Мікольскім жаночым манастыром, Мікалаеўскай царквой. Аб гераічнай абароне Магілёва Вы даведаецеся пры наведванні мемарыяльнага комплексу “Буйніцкае поле, а таксама наведаеце культурна-забаўляльны комплекс “Беларуская вёска, дзе можна пазнаёміцца са старажытнымі рамёствамі беларусаў.
-
У каралеўскі горад Гродна з наведваннем Аўгустоўскага каналаАглядная экскурсія па горадзе з наведваннем Каложскай царквы, Фарнага касцёла, Новага замка; прагулка на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале.
-
Старажытны ПолацкЭкскурсія ў горад — патрыярх Полацк — найстаражытнейшы з гарадоў Беларусі. Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны Полацк быў цэнтрам дзяржаўнасці 10 — 12 стст. Сафійскі сабор, Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр, музей кнігадрукавання, корпус езуіцкага калегіума, помнікі вядомым палачанам прыцягнуць увагу нават самага патрабавальнага турыста.
-
Тураў— ЛяскавічыГэтая экскурсія пазнаёміць Вас з унікальнай культурай і гісторыяй паўднёвага рэгіёну Беларусі Палесся.
-
Лінія Сталіна“Лінія Сталіна — ваенна-гістарычны музей пад адкрытым небам, размешчаны за 25 км на поўнач ад Мінска на трасе Мінск — Маладзечна. Адпраўляючыся на гэтую экскурсію, мы пройдзем па гарачым следзе Другой сусветнай вайны, схіляючыся перад сілай духу абаронцаў Айчыны. На тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу Вы зможаце наведаць артылерыйскі паўкапанір і кулямётны ДОТ, прайсці па акопах і сфатаграфавацца каля сучаснай баявой тэхнікі, пастраляць з “вылегчанай зброі.
-
ГроднаЗапрашаем Вас наведаць Гродна — самы багаты помнікамі і самы прыгожы гістарычны горад Беларусі!
-
Глыбокае — Мосар — БудслаўЭкскурсія ў г. Глыбокае і ў в. Мосар вельмі змястоўная і пазнавальная. З багатай і трагічнай гісторыяй гэтай зямлі Вас пазнаёмяць экскурсаводы пасля наведвання гісторыка-этнаграфічнага музея ў г. Глыбокім.
-
Брэст — горад над БугамУ рамках гэтай экскурсіі Вы наведаеце Брэсцкую крэпасць, музеі горада, здзейсніце займальную прагулку па яго вуліцах і гістарычным цэнтры. Вы зможаце адчуць непаўторны дух старажытнага горада — “Заходніх варотаў Беларусі.