Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўны

Беларуская чыгунка

Сёння Беларуская чыгунка — лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.

З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, сёння Беларуская чыгунка паспяхова развіваецца і забяспечвае ў Беларусі каля 63% грузаабароту ўсіх відаў транспарту агульнага карыстання і 33% пасажыраабароту.

  • АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак

    11 кастрычніка|Карпаратыўныя навіны
    АТ «РЖД Лагістыка» і Беларуская чыгунка дамовіліся аб сумесным развіцці транзітных сэрвісаў чыгуначных перавозак

    Шеньчжэнь, 11 кастрычніка — АТ «РЖД Лагістыка» і ГА «Беларуская чыгунка» дамовіліся аб узаемавыгадным супрацоўніцтве. Адпаведны мемарандум быў падпісаны на міжнароднай транспартна-лагістычнай выстаўке SILF-2018 у горадзе Шэньчжэнь (Кітай). Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валентик і першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Ігар Шылаў.

    Бакі дамовіліся праводзіць сумесную работу па развіцці транзітных кантэйнерных перавозак праз памежныя пераходы Брэст—Цярэспаль, Свіслач—Семянуўка і Брузгі—Кузніца Беластоцкая пры ўдзеле дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ». Таксама РЖДЛ і БЧ маюць намер удзельнічаць у рэалізацыі сэрвісу паскоранай дастаўкі дробных партый грузаў у багажных вагонах RailJet і арганізаваць на рэгулярнай аснове такія перавозкі на маршруце Пекін—Масква—Мінск усяго за 8 сутак. Яшчэ адным важным напрамкам супрацоўніцтва з'яўляецца праект па задзейнічанню ТЛЦ «Калядзічы» (г. Мінск) у якасці лагістычнага хаба для апрацоўкі кітайскіх грузапатокаў, якія ідуць у Еўропу. У гэтых і іншых праектах кампаніі дамовіліся сумесна выкарыстоўваць парк вагонаў для арганізацыі перавозак.

    «Нягледзячы на ўражлівыя тэмпы росту аб'ёмаў транзітных перавозак у 2018 годзе транзітны патэнцыял Расіі і Беларусі выкарыстоўваецца зараз далёка не цалкам. З'яўленне новых сэрвісаў і пашырэнне інфраструктурных магчымасцяў даюць абедзвюм нашым кампаніям шанс унесці свой уклад у развіццё гэтага патэнцыялу. Мы бачым, што Кітай сёння вельмі зацікаўлены ў скарачэнні тэрмінаў дастаўкі, у тым ліку тавараў электроннага гандлю, і з'яўленні ў раёне кропак уваходу ў Еўропу сучасных і буйных размеркавальных цэнтраў, здольных вырашыць задачу кансалідацыі буйных партый грузаў, што паступаюць, і аператыўнага размеркавання больш дробных партый па тэрыторыі Еўропы. Разам з БЧ мы будзем працаваць над вырашэннем гэтай задачы», — адзначыў на цырымоніі падпісання генеральны дырэктар АТ «РЖД Лагістыка» Вячаслаў Валенцік.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка за 9 месяцаў 2018 года павялічыла продаж білетаў праз Інтэрнэт на 21%

    11 кастрычніка|Карпаратыўныя навіны

    У студзеніверасні 2018 года на сайце Беларускай чыгункі было аформлена больш 1,82 млн электронных білетаў, што на 21% больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года.

    Удзельная вага продажу білетаў праз Інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСК «Экспрэс» у білетных касах БЧ) у 2018 годзе склала 20%. Гэта значыць кожны пяты білет на цягнікі з нумараванымі месцамі электронны. Павелічэнню колькасці рэалізаваных праязных дакументаў праз Інтэрнэт садзейнічае праводзімая чыгункай работа па ўдасканаленні сістэмы продажу.

    Чытаць далей…

Новы фармат
пасажырскіх перавозак

ўяўляе сабой комплексную сістэму арганізацыі пасажырскіх перавозак, накіраваную на эфектыўнае задавальненне патрэб пасажыраў у транспартным абслугоўвання з выкарыстаннем новых тэхналагічных рашэнняў і сучаснага рухомага саставу ...

Структура

Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:

  • 28 рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з якіх 6 — даччыных;
  • 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
  • 3 прадстаўніцтвы Беларускай чыгункі за мяжой.

Упраўленне Беларускай чыгункі

Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.