Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Прэс-цэнтр

НавіныRSS

  • 22—23 лістапада на Беларускай чыгунцы пройдзе Пяты юбілейны злёт машыністаў

    22—23 лістапада на Беларускай чыгунцы пройдзе Пяты юбілейны злёт машыністаў

    Пяты юбілейны злёт машыністаў пройдзе на Беларускай чыгунцы 22‑23 лістапада ў горадзе Магілёве. У ім прымуць удзел кіраўнікі беларускай магістралі, ветэраны працы і 125 машыністаў і машыністаў-інструктараў з 17 лакаматыўных дэпо БЧ, а таксама калегі з чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі, Літвы і Украіны.

    22 лістапада ў Магілёве ў Доме культуры чыгуначнікаў адбудзецца ўрачыстае адкрыццё Пятага юбілейнага злёту машыністаў з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і Старшыні Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Валерыя Страмука.

    Форум будзе арганізаваны ў фармаце пяці круглых сталоў. Яго ўдзельнікі абмяркуюць пытанні рацыянальнага выкарыстання лакаматываў і лакаматыўных брыгад, эксплуатацыі новага рухомага саставу, забеспячэння бяспекі руху і павышэння яе ўзроўню. Таксама на парадку дня злёту — павышэнне якасці прафесійнага навучання, паляпшэнне ўмоў працы, удасканаленне медыцынскага суправаджэння лакаматыўных брыгад, павышэнне матывацыі работы машыністаў і памочнікаў машыністаў Беларускай чыгункі і інш.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы завяршылася акцыя «Дзеці і бяспека»

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час восеньскіх школьных канікул. З 23 кастрычніка па 8 лістапада работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прынялі ўдзел усе аддзяленні Беларускай чыгункі.

    У рамках акцыі работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 245 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 39 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 2 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у слухаўках і размаўлялі па сотавых тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны падвышанай небяспекі выдалены 4 чалавекі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

    Чытаць далей…