БЧ прадастаўляе скідку да 25% на праезд дзяцей ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў у перыяд летніх канікул на асобныя цягнікі ў міжнародных зносінах
03 красавіка 2024
У мэтах умацавання інтэграцыйных сувязяў у рамках Саюзнай дзяржавы, развіцця двухбаковага індывідуальнага турызму, а таксама павышэння прывабнасці чыгуначных перавозак і стварэння больш камфортных умоў для праезду пасажыраў Беларуская чыгунка сумесна з ААТ «РЖД» у перыяд з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2024 года прадастаўляе дзецям ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў уключна скідку на праезд да 25% (у залежнасці ад маршруту руху) у міжнародных зносінах Беларусь – Расія – Беларусь.
Скідка будзе дзейнічаць пры праездзе ў купэйных вагонах цягнікоў:
№ 302/301 Мінск/Гомель – Адлер;
№ 149/150 Самара – Мінск (у тым ліку прычапной, бесперасадачнай групы вагонаў Ніжні Ноўгарад – Мінск);
№ 490/489 Мінск / Гомель – Анапа (у тым ліку бесперасадачнай групы вагонаў Мінск – Мінеральныя Воды);
бесперасадачнай групы вагонаў Пскоў – Мінск.
Набыць праязныя дакументы можна з 3 красавіка 2024 года на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік», а таксама ў чыгуначных касах.
Указаная скідка не прымяняецца адначасова з сістэмай дынамічнага кіравання тарыфамі і стымулявання попыту (ДКТІСП), а таксама пры афармленні арганізаваных груп пасажыраў (дзяцей).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ