Архітэктурныя помнікі Мiра і Нясвіжа
Дата | пад запыт |
Тып тура | экскурсійны |
Транспарт | аўтобус |
У ходзе экскурсіі Вы пагартаеце старонкі беларускай гісторыі. Вам раскажуць пра Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітую, Расію. Вас чакае наведванне замкаў, унесеных ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Замак знаходзицца ў пасёлку Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Гэта сапраўдны сярэднявечны рыцарскі замак. Ён пабудаваны ў 20 - я гады 15 стагоддзя. З сярэдзіны 16 стагоддзя належаў слаўнаму роду Радзівілаў.
А вось нясвіжскі палац гэтага роду - рэзідэнцыя Радзівілаў, якіх у 16 - 19 стст. называлі некаранаванымі каралямі гэтых месцаў.
У Мірскім і Нясвіжскім замках працуюць музэі, экспазіцыі якіх распавядаюць пра тое, як жылі іх ўладальнікі ў розныя часы.
У ходзе экскурсіі Вы ўбачыце:
- мястэчка Мір з царквой і касцёлам;
- музей мірскага замка;
- паўднёва -заходнюю вежу замка і турму;
- склеп-пахавальню апошніх уладальнікаў Мірскага замка;
- музэй ў Нясвіжскім палацы;
- Гарадскую ратушу Нясвіжа;
- касцёл Божага цела з магільным склепам Радзівілаў у Нясвіжы;
- Нясвіжскі парк;
- Слуцкую браму.
Кіламетраж: 250 км
Працягласць: 12 гадзiн
Кошт экскурсіі для зборных груп:
- на аднаго чалавека 115,00/105,00 бел.руб.