Навіны для пасажыраў
Кастрычнік
-
-
03 кастрычніка 2019Беларуская чыгунка прызначыла 50 дадатковых цягнікоў на лістападаўскія святы
Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнню перавозак пасажыраў у дні лістападаўскіх святаў і восеньскіх школьных канікул. З 1 па 10 лістапада 2019 года БЧ прызначае дадатковыя цягнікі і павялічвае перыядычнасць курсіравання цягнікоў у міжнародных і міжрэгіянальных зносінах.
У міжрэгіянальных зносінах будуць курсіраваць 42 дадатковых цягніка. Прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў напрамках: Мінск–Гомель, Мінск–Брэст, Мінск–Віцебск, Мінск–Магілёў, Мінск–Пінск, Магілёў–Гомель, Полацк–Мінск.
У міжнародных зносінах дадаткова назначаны цягнікі па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск–Вільнюс–Мінск, Гомель–Сноўск–Гомель, Мінск–Львоў–Мінск.
Праца па прызначэнні дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах працягваецца.Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення прызначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі 105.
Чытаць далей…