Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны для пасажыраў

Кастрычнік

  • 4 кастрычніка
    Беларуская чыгунка карэктуе расклад руху пасажырскіх цягнікоў у сувязі з пераходам на зімовы час

    Беларуская чыгунка адкарэктавала расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам сумежных дзяржаў на зімовы час. Украіна, Літва, Латвія і Польшча перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на 1 гадзіну назад у ноч з 27 на 28 кастрычніка.

    Напрыклад, з 29 кастрычніка цягнік № 86/85 МінскКіеў будзе адпраўляцца з Мінска ў 22:40, як звычайна, і прыбываць у Кіеў у 7:55 (раней — у 8:56). У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца ў 21:09 (цяпер — у 22:34), а час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым — 08:38.

    Цягнік № 805/806 Мінск—Вільнюс будзе адпраўляцца з Мінска ў 07:35, а прыбываць на канчатковую станцыю на гадзіну раней — у 09:05 (зараз — 10:05). З Вільнюса цягнік адправіцца ў 18:30 (цяпер — у 19:30), а ў Мінск ён прыбудзе без змены — у 22:00.

    З 27 кастрычніка цягнік № 87/88 Мінск—Рыга будзе адпраўляцца з Мінска без змены ў 20:38, а час прыбыцця ў Рыгу зменіцца з 08:28 на 7:30. У адваротным кірунку цягнік будзе адпраўляцца з Рыгі ў 19:20 і прыбываць у Мінск у 7:50.

    Чытаць далей…
  • 2 кастрычніка
    Беларуская чыгунка з 12 снежня прызначае цягнік Мінск—Казань

    З 12 снежня 2018 года прызначаецца цягнік № 328/327 Мінск—Казань фарміравання Беларускай чыгункі. Цягнік будзе курсіраваць круглы год адзін раз у тыдзень адпраўленнем са сталіцы Беларусі па серадах у 21:55 і прыбыццём у сталіцу Татарстана па пятніцах у 17:53. З Казані цягнік будзе адпраўляцца з 15 снежня па суботах у 07:43 і прыбываць у Мінск па панядзелках у 05:13.

    Маршрут цягніка будзе пралягаць праз буйныя адміністрацыйныя цэнтры Расійскай Федэрацыі: Смаленск, Тула, Ражск, Пенза, Сызрань і Ульянаўск.

    У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны ГомельКазань і Брэст-Казань, якія дазволяць звязаць такія абласныя і раённыя цэнтры Рэспублікі Беларусь, як Гомель, Магілёў, Орша, Брэст, Баранавічы з буйнымі рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.

    Таксама расклад цягніка прадугледжвае зручную перасадку з раённых і абласных цэнтраў Мінскай і Гродзенскай абласцей (Гродна, Масты, Ліда і Маладзечна) па станцыі Мінск-Пасажырскі і Віцебскай вобласці па станцыі Орша-Цэнтральная.

    Рэалізацыя праязных дакументаў будзе ажыццяўляцца за 45 сутак да адпраўлення цягніка.

    Чытаць далей…