Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2024 года

Ліпень

  • 25 ліпеня 2024
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, ліпень 2024 (164 выпуск)

    – Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці ўдастоены прадпрыемствы беларускай магістралі.

    – Падведзены вынікі вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай, Маскоўскай і Кастрычніцкай чыгунак.

    Чытаць далей…
  • Больш за 47 тысяч жыхароў Беларусі наведалі перасоўны музей «Цягнік перамогі» ў 2024 годзе
    24 ліпеня 2024
    Больш за 47 тысяч жыхароў Беларусі наведалі перасоўны музей «Цягнік перамогі» ў 2024 годзе

    Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект «Цягнік перамогі» ў 2024 годзе быў рэалізаваны ў нашай краіне ў рамках святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларускай чыгункай сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    «Цягнік перамогі» – гэта першая ў свеце інтэрактыўная выстава з максімальным эфектам прысутнасці, размешчаная ў цягніку. 10 тэматычных вагонаў прысвечаны асобным падзеям або вехам Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя ўзнаўляе гістарычную рэальнасць з дапамогай сучасных тэхналогій.

    Праект быў створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні «Неўскі баталіст» сумесна з медыягрупай «Чырвоны квадрат» пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі, ААТ «Расійскія чыгункі» і Усерасійскага грамадскага руху «Валанцёры Перамогі».

    Чытаць далей…
  • Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці ўдастоены прадпрыемствы Беларускай чыгункі
    18 ліпеня 2024
    Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці ўдастоены прадпрыемствы Беларускай чыгункі

    Звання лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2023 года ўдастоена дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белжелдорпроект». Званне дыпламанта прысуджана Мінскаму аддзяленню Беларускай чыгункі.

    Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 17 ліпеня 2024 года ў Палацы Рэспублікі ў г.Мінску. Як адзначыла старшыня Дзяржстандарту Алена Маргунова, у Год якасці атрымаць Прэмію Урада за дасягненні ў галіне якасці – удвая ганарова.

    Заслужаныя ўзнагароды 29 беларускім арганізацыям за высокія паказчыкі ў галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту ўручыў Намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык.

    Чытаць далей…
  • 18 ліпеня 2024
    Беларуская чыгунка прымае меры па аператыўнай ліквідацыі наступстваў стыхіі

    13-14 ліпеня 2024 года ў выніку праходжання праз Рэспубліку Беларусь навальнічнага фронту з ураганным ветрам, парывы якога дасягалі 30 м/с, і моцнымі ліўнямі, адбылося падзенне больш за 500 дрэў на чыгуначныя пуці і лініі электразабеспячэння, што прывяло да парушэння нармальнага функцыянавання аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі і адхіленню ад графіка руху пасажырскіх цягнікоў. Найбольшы ўрон быў нанесены інфраструктуры Гомельскага і Магілёўскага аддзяленняў чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
    16 ліпеня 2024
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

    Конкурс на лепшы дзіцячы малюнак, прысвечаны 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіўся на беларускай магістралі з 6 мая па 28 чэрвеня 2024 года сярод дзяцей чыгуначнікаў у чатырох узроставых катэгорыях: 5-7 гадоў, 8-11 гадоў, 12-14 гадоў, 15-17 гадоў.

    Усяго на конкурс паступіла каля 300 работ, якія адлюстроўваюць удзел чыгуначнікаў у Вялікай Айчыннай вайне, у аднаўленні краіны ў пасляваенны час, іх подзвігі, удзел чыгуначнікаў – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і членаў іх сем'яў ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ў іншых урачыстых мерапрыемствах, накіраваных на патрыятычнае выхаванне моладзі.

    Творчае спаборніцтва было арганізавана з мэтай выхавання ў дзяцей чыгуначнікаў гонару за сваю краіну, пачуцця патрыятызму, любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, стварэння спрыяльных умоў для іх творчай самарэалізацыі, эстэтычнага выхавання, а таксама захавання пераемнасці пакаленняў, культурных і гістарычных традыцый, уцягвання дзяцей чыгуначнікаў у актыўнае грамадскае жыццё.

    Чытаць далей…
  • Вынікі вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай, Маскоўскай і Кастрычніцкай чыгунак падвялі ў Віцебску 11 ліпеня 2024 года
    12 ліпеня 2024
    Вынікі вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай, Маскоўскай і Кастрычніцкай чыгунак падвялі ў Віцебску 11 ліпеня 2024 года

    Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў яе Начальнік Уладзімір Марозаў. У Віцебск таксама прыбылі дэлегацыі Маскоўскай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» на чале з яе кіраўніком Валерыем Танаевым і Кастрычніцкай чыгункі – філіяла ААТ «РЖД» на чале з яе начальнікам Віктарам Галамолзіным.

    Месца правядзення мерапрыемства было выбрана невыпадкова. У Віцебску ў 2006 годзе адбылося першае ўрачыстае падвядзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж калектывамі Беларускай і Маскоўскай чыгунак.

    Па выніках работы за 2023 год у спаборніцтве прынялі ўдзел Беларуская, Маскоўская і Кастрычніцкая чыгункі, а таксама 23 іх структурных падраздзяленні.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць вельмі ўважлівымі на аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры
    10 ліпеня 2024
    Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць вельмі ўважлівымі на аб'ектах чыгуначнай інфраструктуры

    З пачатку 2024 года на аб'ектах Беларускай чыгункі адбылося 48 выпадкаў невытворчага траўматызму. Агульная колькасць траўміраваных засталася на ўзроўні аналагічнага перыяду мінулага года. Пацярпелі 48 чалавек, 32 грамадзяніна траўміраваны смяротна, сярод іх 1 непаўнагадовы.

    Галоўная прычына трагічных здарэнняў – асабістая неасцярожнасць, грубыя парушэнні правілаў бяспекі, знаходжанне грамадзян у зоне чыгуначных аб'ектаў у стане алкагольнага ап'янення, праслухоўванне музыкі ў навушніках пры пераходзе пуці, размовы па мабільным тэлефоне і г.д.

    Беларуская чыгунка нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту. З пачатку года органамі ўнутраных спраў спынена амаль 2 тыс. правапарушэнняў.

    Беларуская магістраль праводзіць сістэмную работу па папярэджанні і прафілактыцы траўміравання грамадзян, у тым ліку і непаўналетніх.

    Чытаць далей…
  • 5 ліпеня 2024 года Мінск сустрэў унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі»
    08 ліпеня 2024
    5 ліпеня 2024 года Мінск сустрэў унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі»

    На вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі 5 ліпеня 2024 года прыбыў унікальны перасовачны музей «Цягнік Перамогі». Гэта гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект, які рэалізуецца ў нашай краіне Беларускай чыгункай сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Мінск стаў 11 горадам, які сустрэў цягнік у нашай краіне ў 2024 годзе. На вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі адбыўся ўрачысты мітынг, у якім прынялі ўдзел начальнік галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі, старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды» Вадзім Гігін, начальнік Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандр Харашэвіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны Фёдар Сяргеевіч Фешчанка, старшыня арганізацыі ветэранаў Кастрычніцкага раёна г. Мінска, старшыня савета ветэранаў Мінскага чыгуначнага вузла Анатоль Крыўчык, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ Павел Рандоўцаў, работнікі і ветэраны магістралі, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў г.Мінска і дзіцячай чыгункі імя К. С. Заслонава, госці і жыхары сталіцы.

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі Беларускай чыгункі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў г. Мінску
    02 ліпеня 2024
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў г. Мінску

    2 ліпеня 2024 года напярэдадні Дня Незалежнасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў кіраўніцтва, работнікі і ветэраны Беларускай чыгункі ўсклалі кветкі да манумента Перамогі ў г.Мінску.

    Чытаць далей…
  • Лепшыя беларускія фільмы можна паглядзець у цягніках Беларускай чыгункі
    02 ліпеня 2024
    Лепшыя беларускія фільмы можна паглядзець у цягніках Беларускай чыгункі

    У цягніках Беларускай чыгункі з дапамогай медыясервера можна паглядзець лепшыя мастацкія фільмы кінастудыі «Беларусьфільм» розных гадоў. Гэта сумесны праект Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункі, кінастудыі «Беларусьфільм» і ўнітарнага прадпрыемства па аказанні паслуг «А1». Ён быў рэалізаваны з улікам пажаданняў пасажыраў і накіраваны на папулярызацыю нацыянальнага кінематографа і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны.

    Прэзентацыя праекта адбылася 2 ліпеня 2024 года на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі пры адпраўленні цягніка № 748 Мінск-Гомель.

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у V юбілейным жаночым форуме ААТ «РЖД»
    02 ліпеня 2024
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у V юбілейным жаночым форуме ААТ «РЖД»

    Форум па ўдасканаленні ўмоў працы, адпачынку і сацыяльнай падтрымкі жанчын ААТ «РЖД» прайшоў 25-27 чэрвеня 2024 года ў Новасібірску (Расійская Федэрацыя). У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 чыгуначніц з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Арменіі і Кітая.

    Беларускую чыгунку прадставілі: Марына Тоўсцік – вядучы спецыяліст аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД службы знешніх сувязяў Упраўлення Беларускай чыгункі, Ілона Палавінкіна – начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Баранавіцкага аддзялення БЧ і Крысціна Халімоненка – начальнік сектара ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Для ўдзельнікаў форуму была арганізавана насычаная праграма.

    Чытаць далей…
  • Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!
    01 ліпеня 2024
    Дарагія ветэраны, паважаныя работнікі Беларускай чыгункі!

    Сардэчна віншуем Вас з Днём Незалежнасці і 80-годдзем вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

    3 ліпеня – святая дата для кожнага беларуса. Яна не дае забыцца пра гераічны подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пра тое, якой высокай цаной была заваявана Вялікая Перамога.

    Гэта свята адзінства і нязломнасці духу, бязмернай адданасці і любові да сваёй Радзімы, гонару і незгасальнай вайсковай славы.

    Чыгуначнікі ўнеслі неацэнны ўклад у разгром нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Працаўнікі стальной магістралі дастаўлялі воінскія эшалоны да лініі фронту, забяспечваючы бесперабойнае забеспячэнне войскаў, са зброяй у руках абаранялі Радзіму на палях бітваў. Мы схіляемся перад мужнасцю і бясстрашнасцю абаронцаў Айчыны. Памяць пра іх будзе вечна жыць у нашых сэрцах і служыць прыкладам сапраўднага патрыятызму, маральнасці і вернасці абавязку.

    Чытаць далей…
  • 27 чэрвеня ў Баранавічах чыгуначнікі прадставілі бардаўскія і аўтарскія песні на конкурсе «Звініце гітарныя струны»
    01 ліпеня 2024
    27 чэрвеня ў Баранавічах чыгуначнікі прадставілі бардаўскія і аўтарскія песні на конкурсе «Звініце гітарныя струны»

    27 чэрвеня 2024 года ў г.Баранавічы адбыўся чыгуначны конкурс бардаўскай песні «Звініце гітарныя струны», прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

    У музычным спаборніцтве прынялі ўдзел пераможцы адборачных тураў аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…