Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Карпаратыўныя навіны

Хуткі агляд 2019 года

Красавік

  • 20 красавіка
    Больш за 67 тысяч работнікаў Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку 20 красавіка

    Для арганізацыі і правядзення суботніка на БЧ была створана рабочая група. У яе склад увайшлі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, кіраўнікі службаў Упраўлення чыгункі, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» БЧ.

    Работнікі арганізацый беларускай магістралі наводзілі парадак на замацаваных тэрыторыях. Асаблівая ўвага надавалася ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту, якіх у цяперашні час налічваецца 183.

    Акрамя таго, работнікі БЧ займаліся падрыхтоўкай да летняга перыяду дзіцячых аздараўленчых цэнтраў, санаторыяў, чысцілі ад смецця паласу адводу. Члены пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» БЧ прымалі ўдзел у суботніку на тэрыторыі Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Усяго Беларуская чыгунка зарабіла на суботніку і пералічыла ў бюджэт больш за 192 тысячы беларускіх рублёў.

    Чытаць далей…
  • 19 красавіка
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі стаў пераможцам конкурсу «Сто дарог экспарту»

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі ў рамках V экспартнага форуму «Беларусь малочная», які праходзіў з 17 па 19 красавіка ў Мінску, атрымаў перамогу сумесна з ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» ў конкурсе «Сто дарог экспарту». Калектыў узнагароджаны дыпломам за развіццё транспартных калідораў, у тым ліку на кітайскім напрамку, прадастаўленне прадпрыемствам комплексу лагістычных паслуг на ўзроўні, які адпавядае міжнародным патрабаванням.

    Чытаць далей…
  • 18 красавіка
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2019 (Выпуск 104)

    Сёння ў выпуску:
     

    • Рамонт пуці, як аснова. Аспекты гадавой пуцявой кампаніі абмеркавалі на выязным пасяджэнні Тэхніка-эканамічнага савета дарогі.
    • Капітальны рамонт з гарантыяй на дзясяткі гадоў. Чыгуначны мост праз Нёман паэтапна рамантуюць у Гродна.
    Чытаць далей…
  • 18 красавіка
    Увага, цягнік! Беларуская чыгунка заклікае грамадзян выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту

    У 1 квартале 2019 года на Беларускай чыгунцы адбылося 23 выпадкі невытворчага траўматызму. Пацярпела 23 чалавекі. Парадку 39% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

    Па-ранейшаму асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў застаецца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне, знаходжанне ў навушніках пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнні вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

    Чытаць далей…
  • 16 красавіка
    Сёння на Беларускай чыгунцы пачаў дзейнічаць яшчэ адзін канал сувязі з пасажырамі — чат-бот у месенджарах Telegram, Viber і WhatsApp

    З 15 красавіка ў месенджарах Telegram, Viber і WhatsApp у Беларускай чыгункі з'явіўся чат-бот. З дапамогай яго ажыццяўляецца інфармацыйная падтрымка дыстанцыйных каналаў продажу праязных дакументаў (праз інтэрнэт), сітуацыйная дапамога фізічна аслабленым асобам, а таксама дапамога ў урэгуляванні нестандартных сітуацый пры атрыманні пасажырамі паслуг чыгуначнага транспарту.

    Знайсці віртуальнага субяседніка можна ў раздзеле «Кантакт-цэнтр» сайтаў rw.by, rasp.rw.by. Таксама можна набраць у палях пошуку Telegram — brail_bot, у Viber — brailbot. Да канца месяца чат-бот будзе працаваць у тэставым рэжыме.

    Аналагічныя пытанні можна вырашыць таксама па нумары тэлефона 151 Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, які пачаў дзейнічаць на БЧ з 15 сакавіка.

    Нагадваем, што адзіны канал прадстаўлення інфармацыі даведачнага характару па правілах перавозак і аказваемых паслугах на Беларускай чыгунцы працуе ў кругласутачным рэжыме па нумары тэлефона 105.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп — заяц!»
    15 красавіка
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Стоп — заяц!»

    12 красавіка Беларуская чыгунка правяла акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі.

    Усяго ў акцыі прынялі ўдзел больш за 300 работнікаў БЧ, з іх 214 членаў галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі, а таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Падчас акцый кантроль за наяўнасцю праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў быў ажыццёўлены па прыбыцці і адпраўцы ў 38 цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

    Чытаць далей…
  • 11 красавіка
    Беларуская чыгунка дамовілася аб дастаўцы грузаў па сухапутных чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Беларусь

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі з 8 па 12 красавіка прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ, якое праходзіць у г. Сеуле (Паўднёвая Карэя).

    11 красавіка, у рамках правядзення мерапрыемства прайшла рабочая сустрэча першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Ігара Шылава з намеснікам генеральнага дырэктара Дзяржаўнай кампаніі «В'етнамская чыгунка» г-нам Фан Куок Ань. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні дастаўкі грузаў па сухапутных чыгуначных маршрутах з В'етнама ў Еўропу, у тым ліку ў Беларусь, а таксама ў адваротным напрамку.

    Дасягнута дамоўленасць аб усталяванні паміж дзяржаўным прадпрыемствам «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і АТ «Чыгуначная перавозачная і гандлёвая кампанія Retraco» (даччыная кампанія В'етнамскай чыгункі) доўгатэрміновых кантактаў у транспартна-лагістычнай сферы з мэтай рэалізацыі перспектыўных праектаў па дастаўцы грузаў чыгуначным транспартам у зносінах Азія—Еўропа—Азія, у тым ліку з задзейнічаннем транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы.

    Чытаць далей…
  • 9 красавіка
    Брэсцкі вакзал Беларускай чыгункі увайшоў у спіс «7 цудаў горада Брэста»

    Такую незвычайную акцыю на працягу некалькіх месяцаў праводзіць Брэсцкі гарвыканкам у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю Брэста.

    Брэстчанам прапанавалі выбраць самыя цікавыя месцы і аб'екты ў горадзе. Паводле папярэдніх вынікаў, сярод самых цікавых і знакавых на іх погляд месцаў і аб'ектаў быў названы і Брэсцкі вакзал. У бліжэйшы час арганізатары падвядуць канчатковыя вынікі.

    Чыгуначны вакзал Брэста адзін з найстарэйшых у Беларусі. Гэта — вароты краіны ў Еўропу. Адкрыццё новага будынка вакзалу адбылося на станцыі Брэст-Літоўскі 28 мая 1886 года. Ён мае багатую гісторыю, тут, як нідзе, можна адчуць подых часу. Вялікая колькасць людзей за гэты час бачыла яго сцены, вакзал перажыў не адну маладосць і захоўвае мноства цікавых гістарычных фактаў. З моманту заснавання Брэсцкага чыгуначнага вакзала яго наведвалі рускія і еўрапейскія манархі, кіраўнікі ўрадаў розных краін і высокапастаўленыя госці, знакамітыя пісьменнікі і артысты, скульптары і касманаўты.

    Чытаць далей…
  • 8 красавіка
    Дэлегацыя БЧ прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прымае ўдзел у XXXIV пасяджэнні Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ.

    Мерапрыемства праходзіць з 8 па 12 красавіка 2019 года ў г. Сеуле (Рэспубліка Карэя).

    Чытаць далей…
  • 8 красавіка
    На Беларускай чыгунцы вызначылі «Лепшых па прафесіі на чыгуначным транспарце» за 2018 год

    На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце». Конкурс штогод праводзіцца на БЧ з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы і павышэння майстэрства работнікаў.

    Па выніках 2018 года ў прафесійным спаборніцтве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за 120 розных прафесій і спецыяльнасцей. Гэта работнікі, якія з'яўляюцца прыкладам у выкананні службовага абавязку, бездакорна забяспечваюць бяспеку руху цягнікоў, выконваюць бяспечныя ўмовы працы, працоўную і выканальніцкую дысцыпліну, праяўляюць высокую культуру абслугоўвання пасажыраў, а таксама якія паказалі найвышэйшыя вынікі ў працы і г. д. Сярод пераможцаў конкурсу: дзяжурныя па станцыі і саставіцелі цягнікоў, машыністы лакаматываў і іх памочнікі, рэвізоры руху і дыспетчары, білетныя касіры і праваднікі пасажырскіх вагонаў, а таксама прадстаўнікі многіх другіх прафесій і спецыяльнасцей.

    Па выніках конкурсу на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» пераможцамі прызнаны 120 работнікаў беларускай магістралі.

    Чытаць далей…
  • 8 красавіка
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

    У рамках акцыі «Дзеці і бяспека» з 18 сакавіка па 1 красавіка работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізавана больш за 200 рэйдаў. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы больш за 20 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў, дарослых, або размаўлялі па мабільным тэлефоне, слухалі музыку ў навушніках. З зоны падвышанай небяспекі выдалены 11 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. З усімі грамадзянамі, якія парушылі правілы паводзін на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзены прафілактычныя гутаркі.

    Чытаць далей…
  • 5 красавіка
    Беларуская чыгунка арганізуе міжнародную канферэнцыю ў Франкфурце-на-Майне (Германія)

    25 красавіка ў Франкфурце-на-Майне (Германія) пройдзе канферэнцыя на тэму: «З Еўропы ў Кітай па новым Шаўковым шляху: чыгуначная лагістыка транзітам праз Беларусь».

    Месцам правядзення мерапрыемства стане канферэнц-зал атэля «Sofitel Frankfurt Opera» (Opernplatz 16, 60313 Frankfurt am Main). Рабочыя мовы — руская, нямецкая, англійская, кітайская. Запланаваны час правядзення — з 10.00 да 15.00.

    Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Германіі.

    Знаходзячыся на знешняй граніцы Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрапейскага саюза Беларуская чыгунка актыўна рэкламуе свой транзітны патэнцыял, выкарыстоўваючы для гэтага розны фармат мерапрыемстваў. Штогод праходзяць Круглыя ​​сталы ў Маскве і Калінінградзе, у 2018 годзе прайшоў Круглы стол у Гаазе (Нідэрланды).

    Адметнай асаблівасцю міжнароднай канферэнцыі ў Франкфурце-на-Майне стане абмеркаванне тэмы кантэйнерных перавозак з Еўропы ў Кітай. Асаблівы акцэнт будзе зроблены на развіцці мультымадальных сэрвісаў.

    Чытаць далей…
  • 2 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»
    5 красавіка
    2 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»

    12 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў у цягніках. Ініцыятарам яе правядзення выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыццяўляцца пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя работнікаў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

    Чытаць далей…
  • 2—3 красавіка ў г. Алматы адбылося чацвёртае пасяджэнне Сумеснай рабочай групы па арганізацыі перавозак кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа—Кітай
  • 3 красавіка
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва за 2018 год

    Беларуская чыгунка падвяла вынікі галіновага спаборніцтва і вызначыла лепшыя калектывы аддзяленняў, арганізацый, адасобленых структурных падраздзяленняў, даччыных прадпрыемстваў арганізацый БЧ за 2018 год. Адпаведнае рашэнне падпісана Начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым і старшынёй Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Валерыем Страмуком.

    Галіновае спаборніцтва на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод у мэтах стымулявання высокапрадукцыйнай працы, максімальнага выканання прагнозных і планавых паказчыкаў, забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і аховы працы.

    Па выніках працы за 2018 год у спаборніцтве сярод 6 аддзяленняў Беларускай чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Гомельскага аддзялення. Другое месца прысуджана Брэсцкаму аддзяленню БЧ. Трэцяга месца ўдастоена Магілёўскае аддзяленне беларускай магістралі.

    Сярод унітарных прадпрыемстваў пераможцам стаў калектыў УП «Белтрансаўтаматыка», другое месца прысуджана дзяржаўнаму прадпрыемству «Інстытут «Белчыгунпраект», трэцяе месца заваяваў калектыў РУП «Дарвадаканал».

    Чытаць далей…
  • 2 красавіка
    Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай сустрэчы ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан)

    Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам Начальніка Беларускай чыгункі Ігарам Шылавым прыме ўдзел у чацвёртым пасяджэнні Сумеснай рабочай групы па перавозках кантэйнернымі цягнікамі ў зносінах Кітай—Еўропа. Мерапрыемства пройдзе ў г. Алматы (Рэспубліка Казахстан) 2—3 красавіка.

    Стварэнне сумеснай рабочай групы прадугледжана палажэннямі артыкула 8 Пагаднення паміж чыгункамі Кітая, Беларусі, Расіі, Германіі, Казахстана, Манголіі і Польшчы аб паглыбленні супрацоўніцтва па арганізацыі кантэйнерных цягнікоў у зносінах Кітай—Еўропа.

    Сямібаковы дакумент спрыяе далейшаму павелічэнню долі чыгуначнага транспарту на рынку грузавых перавозак, эканамічнаму развіццю краін, садзейнічае ўмацаванню гандлёвых сувязяў, а таксама спалучэнню планаў па развіцці інфраструктуры.

    Беларуская чыгунка актыўна працуе над далейшым развіццём тэрмінальнай інфраструктуры на беларуска-польскай граніцы, пераразмеркаваннем кантэйнерапатоку і арганізацыяй новых маршрутаў руху кантэйнерных цягнікоў. У 2018 годзе арганізаваны маршруты руху кантэйнерных цягнікоў праз пагранічныя пераходы Брузгі—Кузніца Беластоцкая, Свіслач—Семянуўка.

    Чытаць далей…
  • 1 красавіка
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, красавік 2019 (Выпуск 103)

    Сёння ў выпуску:

    — Сучасныя распрацоўкі ў сферы бяспекі і прафесійнага даўгалецця. Трэнды ў сферы аховы працы абмеркавалі на чыгуначнай нарадзе ў Віцебску.

    — Школьнікам і бацькам — аб правілах паводзін на чыгунцы. Напярэдадні вясновых канікул у краіне прайшла акцыя «Дзеці і бяспека».

    Чытаць далей…