Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Верасень

  • 26 верасня 2024 года на пасаду першага намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» прызначаны Аляксандр Харашэвіч
    26 верасня 2024
    26 верасня 2024 года на пасаду першага намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» прызначаны Аляксандр Харашэвіч

    У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.09.2024 № 696 загадам Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» ад 26.09.2024 №3443к на пасаду першага намесніка Начальніка дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» прызначаны Харашэвіч Аляксандр Анатольевіч.

    Калектыву Упраўлення Беларускай чыгункі першага намесніка прадставіў Начальнік дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч.

    Чытаць далей…
  • Каманда ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у V Міжнародным фестывалі спорту і здаровага ладу жыцця «Cярэбраная восень»
    25 верасня 2024
    Каманда ветэранаў Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у V Міжнародным фестывалі спорту і здаровага ладу жыцця «Cярэбраная восень»

    Мерапрыемства прайшло з 10 па 15 верасня 2024 года ў рамках спартыўнага фестывалю ААТ «РЖД» і РОСПРОФЖЕЛ «Локо. Мы разам» у г. Казані (Горкаўская чыгунка).   

    Чытаць далей…
  • Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі моладзі ААТ «РЖД»
    24 верасня 2024
    Дэлегацыя моладзі Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рабоце міжнароднай секцыі моладзі ААТ «РЖД»

    Мерапрыемства прайшло ў Падмаскоўі з 16 па 22 верасня 2024 года. У ім прынялі ўдзел маладыя чыгуначнікі з 17 краін, такіх як Азербайджан, Аргенціна, Беларусь, В'етнам, Індыя, Іран, Казахстан, Кітай, ПАР і інш.

    Беларускую магістраль на Злёце прадстаўлялі вядучы спецыяліст аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД службы знешніх сувязяў Упраўлення Беларускай чыгункі Крысціна Давідовіч, метадыст Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, старшыня Каардынацыйнага савета ГА«БРСМ» Мінскага аддзялення Ксенія Шэшко і вядучы інжынер Дарожнай лабараторыі вагоннай гаспадаркі Канструктарска-тэхнічнага цэнтра Беларускай чыгункі, член першаснай арганізацыі ГА«БРСМ» Беларускай чыгункі Андрэй Маркаўцоў.

    Чытаць далей…
  • 24 верасня 2024
    Каманда Віцебскага аддзялення – пераможца адкрытага чэмпіянату Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным мнагабор'і

    20-22 верасня адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па турысцка-прыкладным мнагабор'і. У чэмпіянаце прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.

    У першы дзень чэмпіянату прайшлі спаборніцтвы па тэхніцы веласіпеднага турызму. Удзельнікам неабходна было пераадолець набор «фігур» і прадэманстраваць навыкі валодання веласіпедам: круг, брама, змейка, арэлі, стоп-лінія і іншыя. Затым удзельнікі пераадольвалі дыстанцыю крос-паходу.

    У спартыўным арыентаванні каманда з чатырох удзельнікаў з дапамогай карты, компаса і ліхтарыкаў пераадольвала дыстанцыю 6 км з 9 кантрольнымі пунктамі ў цёмны час сутак. Ва ўпартай барацьбе перамогу атрымала каманда Магілёўскага аддзялення чыгункі, апярэдзіўшы ўсіх супернікаў больш чым на 10 мін. Віцебскае аддзяленне чыгункі заняло 2 месца, на 3 месцы – Мінскае аддзяленне.

    Чытаць далей…
  • Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Савеце галоўных інжынераў ААТ «РЖД»
    23 верасня 2024
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Савеце галоўных інжынераў ААТ «РЖД»

    17-18.09.2024 на базе Калінінградскай чыгункі адбылося пасяджэнне Савета галоўных інжынераў ААТ «РЖД». У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя беларускай магістралі на чале з галоўным інжынерам Беларускай чыгункі Сяргеем Навадворскім.

    Савет галоўных інжынераў Расійскіх чыгунак з'яўляецца важным дарадчым органам, работа якога накіравана на выпрацоўку ўзгодненых прапаноў у галіне развіцця чыгуначнага транспарту і павышэння эфектыўнасці яго работы.

    У прывітальным слове, галоўны інжынер Беларускай чыгункі Сяргей Навадворскі выказаў словы ўдзячнасці за прадстаўленую магчымасць абмеркаваць актуальныя пытанні ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый Расіі і Беларусі.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка з 2 па 13 верасня 2024 года правяла прафілактычную акцыю «Дзеці і бяспека», прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года
    23 верасня 2024
    Беларуская чыгунка з 2 па 13 верасня 2024 года правяла прафілактычную акцыю «Дзеці і бяспека», прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года

    Яе асноўная мэта – папярэджанне і прафілактыка няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі апынуліся дзеці і падлеткі, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2024 года Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва
    23 верасня 2024
    19 верасня 2024 года Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» дамовіліся аб пашырэнні супрацоўніцтва

    19 верасня 2024 года ў г. Маскве Начальнік Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерый Вярэніч, генеральны дырэктар – старшыня праўлення ААТ «РЖД» Алег Белазёраў і Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў чыгуначнай сферы.

    Кіраўнікі ААТ «РЖД» і Беларускай чыгункі адзначылі зладжаную сумесную работу па ўсіх напрамках супрацоўніцтва.

    «У рамках мерапрыемстваў па забеспячэнні функцыянавання аб'яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады рэалізуюцца міжурадавыя пагадненні па перавозках беларускіх экспартных грузаў, а таксама сумесныя інфраструктурныя чыгуначныя праекты», – адзначыў Алег Белазёраў.

    Чытаць далей…
  • Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі стала прызёрам XXI Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лідары ў будаўніцтве – 2024»
    20 верасня 2024
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі стала прызёрам XXI Рэспубліканскага прафесійнага конкурсу «Лідары ў будаўніцтве – 2024»

    Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася 19 верасня 2024 года ў Кангрэс-холе Прэзідэнт-Гатэля ў г.Мінску. Памятныя прызы ўдзельнікам конкурсу былі ўручаны ў 4 намінацыях: «Будаўнічы прадукт года», «Аб'ект года», «Кампанія года» і «Дарожнае будаўніцтва».

    Як адзначыла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анжэліна Сырамяціна, узнагарод была ўдастоена эліта будаўнічай галіны, тыя кампаніі, якія на ступеньку вышэй за сваіх канкурэнтаў.

    Дзяржаўнае прадпрыемства «Інстытут «Белчыгунпраект» Беларускай чыгункі атрымала прыз у намінацыі «Аб'ект года ў галіне прамысловага будаўніцтва», у катэгорыі «Вытворчы будынак». Па словах дырэктара прадпрыемства Аляксандра Музка, інстытут быў адзначаны за ўнікальны праект, аналагаў якому няма ні ў краінах СНД, ні ў Еўропе – гэта комплекс па змыўцы і афарбоўцы вонкавай паверхні паветраных судоў і тэхнічнаму абслугоўванню паветраных судоў, размешчаны на пляцоўцы ААТ «Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі № 407».

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2024 года работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Агульнагарадскім адзіным дні інфармавання, прымеркаваным да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР
    20 верасня 2024
    19 верасня 2024 года работнікі Упраўлення Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у Агульнагарадскім адзіным дні інфармавання, прымеркаваным да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР

    Тэма мерапрыемства – «Мы разам назаўжды». Яно прайшло ў Мінскай гарадской ратушы і сабрала больш за 6 тыс. чалавек як у вочным фармаце, так і ў відзе  анлайн-канферэнцыі. З боку беларускай магістралі ў адзіным дні інфармавання прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі, старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г. Мінска Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксей Сегаловіч, галоўны спецыяліст упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна г. Мінска Сяргей Лазько, кіраўнікі службаў і аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 19 верасня 2024
    Відэанавіны Беларускай чыгункі, жнівень-верасень 2024 (165 выпуск)

    – Валерый Вярэніч прызначаны кіраўніком Беларускай чыгункі.

    – Работнікі і кіраўніцтва беларускай магістралі павіншавалі будучых чыгуначнікаў з пачаткам новага навучальнага года.

    Чытаць далей…
  • 18 верасня 2024 года Аляксей Талай правёў матывацыйную сустрэчу «Урокі мужнасці» з будучымі чыгуначнікамі і работнікамі беларускай магістралі
    19 верасня 2024
    18 верасня 2024 года Аляксей Талай правёў матывацыйную сустрэчу «Урокі мужнасці» з будучымі чыгуначнікамі і работнікамі беларускай магістралі

    Адкрытая і шчырая размова адбылася ў мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня народнага адзінства.

    На сустрэчы з вядомым спікерам, шматразовым рэкардсменам свету і Еўропы, членам Нацыянальнай паралімпійскай зборнай Рэспублікі Беларусь Аляксеем Талаем прысутнічалі працоўная моладзь беларускай магістралі, навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту імя Я.П. Юшкевіча, транспартных класаў чыгуначнай накіраванасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выхаванцы Дзіцячай чыгункі імя К.С. Заслонава.

    У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльна-культурнай работы Упраўлення Беларускай чыгункі Андрэй Баравы і старшыня Дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа Вольга Лебедзева.

    Чытаць далей…
  • На Беларускай чыгунцы адбылася нарада па прафілактыцы экстрэмісцкай дзейнасці
    18 верасня 2024
    На Беларускай чыгунцы адбылася нарада па прафілактыцы экстрэмісцкай дзейнасці

    17 верасня 2024 года ва Упраўленні магістралі пад старшынствам Начальніка Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча адбылася нарада, тэмай якой стаў разгляд прадстаўлення ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску аб ліквідацыі парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік начальніка следчага ўпраўлення УСК Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску Руслан Барысенка.

    Адкрываючы нараду, якая праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, Валерый Вярэніч адзначыў, што сёння ўзнікае нямала пагроз, якія дэстабілізуюць і парушаюць мірную плынь жыцця беларускага грамадства. Як ім супрацьстаяць, на чым у далейшым засноўваць работу па папярэджанні экстрэмісцкай дзейнасці – на гэтыя і іншыя пытанні была звернута ўвага тых, хто прысутничаў у студыях кіраўнікоў службаў і арганізацый чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Пагрузка грузаў на 17 верасня 2024 года на Беларускай чыгунцы склала больш за 50 мільёнаў тон
    18 верасня 2024
    Пагрузка грузаў на 17 верасня 2024 года на Беларускай чыгунцы склала больш за 50 мільёнаў тон

    Пагрузка грузаў на Беларускай чыгунцы з пачатку 2024 года склала больш за 50 мільёнаў тон, што вышэй за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 5%.

    Дасягнуты аб'ём пагрузкі з'яўляецца адлюстраваннем развіцця эканомікі і ўстойлівай работы прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі драйверамі росту стала прадукцыя прадпрыемстваў будаўнічай, лясной, нафтаперапрацоўчай і хімічнай галін, запатрабаваная на знешніх рынках збыту.

    Беларуская чыгунка сумесна з грузаадпраўшчыкамі нашай краіны прымае ўсе магчымыя меры па стварэнні ўстойлівых гандлёвых сувязяў пры пастаўках тавараў на экспарт.

    Чытаць далей…
  • Паважаныя работнікі, дарагія ветэраны Беларускай чыгункі!
    17 верасня 2024
    Паважаныя работнікі, дарагія ветэраны Беларускай чыгункі!

    Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства! Гэта значнае для краіны свята, якое аб'ядноўвае пакаленні, увасабляе мужнасць і стойкасць нашага народа, яго адданасць і любоў да сваёй Радзімы.

    Дата 17 верасня 1939 года – сімвал гістарычнага фарміравання беларускай нацыі і імкнення беларусаў, падзеленых нехаця, жыць адной сям'ёй ва ўласным доме. Адноўленае 85 гадоў таму адзінства дазволіла беларускай дзяржаве выстаяць у гады ваеннага ліхалецця, не завагаўшыся перад ворагам, і адрадзіць краіну з руін і попелу.

    Мы ганарымся гісторыяй нашай краіны, цэнім і беражом яе сучаснасць, а будучыня залежыць ад кожнага з нас.

    Чытаць далей…
  • 17 верасня 2024
    Прадстаўнікі Беларускай чыгункі ўсклалі кветкі да стэлы «Мінск – горад-герой»

    17 верасня 2024 года ў Дзень народнага адзінства кіраўніцтва і работнікі Упраўлення беларускай магістралі, на чале з Начальнікам дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыем Вярэнічам, прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы «Мінск – горад-герой».

    Чытаць далей…
  • Работнікі Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства
    17 верасня 2024
    Работнікі Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня народнага адзінства

    Дыялогавыя пляцоўкі, канцэрты, чэленджы, спартакіяды, вела - і аўтапрабегі – у гэтых і многіх іншых мерапрыемствах прымаюць удзел прадстаўнікі калектыву Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • З 13 па 23 верасня 2024 года Беларуская чыгунка праводзіць маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»
    13 верасня 2024
    З 13 па 23 верасня 2024 года Беларуская чыгунка праводзіць маладзёжны конкурс сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!»

    Мэта мерапрыемства – прыцягненне моладзі да ўдзелу ў прафілактыцы карупцыі і фарміраванне ў грамадстве нецярпімага стаўлення да карупцыйных праяў.

    Творчае спаборніцтва пройдзе ў рамках Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!». Яго арганізатарамі з'яўляюцца Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, суарганізатарамі – генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія, Кыргызскай Рэспублікі, агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і супрацьдзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўнаму фінансаваму кантролю і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.

    Конкурс праводзіцца ў трох узроставых групах – ад 10 да 15 гадоў, ад 16 да 20 гадоў, ад 21 да 25 гадоў – па наступных намінацыях: «Лепшы відэаролік», «Лепшы плакат» і «Лепшы малюнак».

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прадстаўляе свае магчымасці на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка – 2024»
    11 верасня 2024
    Беларуская чыгунка прадстаўляе свае магчымасці на Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка – 2024»

    Мерапрыемства праходзіць у г. Мінску ў рамках «Беларускага транспартнага тыдня» з 10 па 12 верасня 2024 года. Яно сабрала больш за 70 удзельнікаў з 13 краін.

    На адной выставачнай пляцоўцы «Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь» свой стэнд прадстаўляюць Беларуская чыгунка і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс» (афіцыйны экспедытар БЧ).

    На стэндзе праводзяцца рабочыя сустрэчы па пытаннях арганізацыі грузавых чыгуначных перавозак, вызначаюцца перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

    Афіцыйная цырымонія адкрыцця «Беларускага транспартнага тыдня» адбылася 10 верасня 2024 года ў НВЦ «Белэкспа». У ёй прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак, Міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Аляксей Ляхновіч, а таксама кіраўнікі транспартных ведамстваў Расіі, Азербайджана, Казахстана і Узбекістана.

    Чытаць далей…
  • 9 верасня 2024 года дэлегацыя Беларускай чыгункі наведала Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»
    10 верасня 2024
    9 верасня 2024 года дэлегацыя Беларускай чыгункі наведала Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень»

    Дэлегацыя БЧ на чале з Начальнікам дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыем Вярэнічам наведала Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк «Вялікі камень».

    У рамках візіту адбылася рабочая сустрэча Начальніка Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» Валерыя Вярэніча з генеральным дырэктарам па бізнесе ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія» Чжан Шулянам, падчас якой абмеркаваны пытанні ўзаемнага супрацоўніцтва па арганізацыі перавозак грузаў у кантэйнерах у зносінах Беларусь – Кітай – Беларусь.

    Праграмай мерапрыемства для прадстаўнікоў Беларускай чыгункі таксама была прадугледжана экскурсія па дэманстрацыйнай зале Цэнтра даследаванняў і распрацовак індустрыяльнага парку «Вялікі камень», падчас якой чыгуначнікаў азнаёмілі з гісторыяй стварэння індустрыяльнага парку, этапамі развіцця яго інфраструктуры, арганізацыйнай структурай кіравання і інвестыцыйным патэнцыялам.

    Чытаць далей…
  • Экспертамі чыгуначных адміністрацый распрацаваны праект тарыфнай палітыкі СНД на транзітныя перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у 2025 годзе
    09 верасня 2024
    Экспертамі чыгуначных адміністрацый распрацаваны праект тарыфнай палітыкі СНД на транзітныя перавозкі грузаў чыгуначным транспартам у 2025 годзе

    У горадзе Брэсце завершана работа нарады экспертаў чыгуначных адміністрацый– удзельніц тарыфнага Пагаднення чыгуначных адміністрацый дзяржаў – удзельніц СНД.

    Чытаць далей…
Новости