Фірменны цягнік «Беларусь» № 2/1 Мінск—Масква адправіўся 28 лютага з абноўленай платформы станцыі Мінск-Пасажырскі
01 сакавіка 2019
Беларуская чыгунка завяршыла рамонтныя работы на першай пасажырскай платформе Мінскага чыгуначнага вакзала, у выніку якіх было заменена пакрыццё, створана безбар'ернае асяроддзе для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і ўдасканалена сістэма асвятлення. Таксама над платформай устаноўлены алюмініевыя панэлі айчыннай вытворчасці, на якіх нанясенне фарбы выканана з ужываннем сучасных тэхналогій.
У цяперашні час з першай пасажырскай платформы адпраўляюцца цягнікі на Маскву, Мурманск, Навасібірск і Рыгу, а таксама ў абласныя і буйныя рэгіянальныя цэнтры краіны.
Сімвалічна, што першым цягніком, які адправіўся 28 лютага ў 22:06 з абноўленай платформы, стаў фірмовы цягнік «Беларусь» №2/1 Мінск—Масква. Амаль 57 гадоў гэты цягнік злучае дзве сталіцы Беларусі і Расіі і карыстаецца асаблівай папулярнасцю ў пасажыраў.
Беларуская чыгунка працягне работы па развіцці інфраструктуры станцыі Мінск-Пасажырскі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2019 год