Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ваенізаваная ахова

Начальнік Ваенізаванай аховы Рубан Ігар  Уладзіміравіч
Першы намеснік начальніка Пашкоў Аляксандр Канстанцінавіч
Намеснік начальніка ваенізаванай аховы па ідэалагічнай працы, кадрах і сацыяльных пытаннях Шыцікаў Вячаслаў Васільевіч
Намеснік начальніка — галоўны інжынер Рэут Дзмітрый Яўгенавіч
Начальнік Мінскага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы Трухановіч Генадзь Іванавіч
Начальнік Брэсцкага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы Чалмадзееў Генадзь Уладзіміравіч
Начальнік Гомельскага атрада — намеснік начальніка Ваенізаванай аховы Дзербееў Міхаіл Міхайлавіч
Старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ваенізаванай аховы
Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 42 59, факс (+375 17) 225 42 59 — прыёмная начальніка ваенізаванай аховы
Тэл. (+375 17) 225 38 40, факс 225 47 39 — дыспетчар ваенізаванай аховы (кругласутачна)
E-mail: vohr_dez@mnsk.rw.by
Адрас: 220014, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Аўтадораўская, 5
Асноўныя задачы Ваенізаванай аховы Беларускай чыгункі
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2006 № 175-З «Об охранной деятельности в Республике Беларусь» дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» ажыццяўляе ахову грузаў у дарозе і на чыгуначных станцыях, аб'ектаў арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, у тым ліку на дагаворнай аснове сіламі ваенізаванай аховы.

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25.10.2007 № 534 «О мерах по совершенствованию охранной деятельности» асноўнымі задачамі ваенізаванай аховы з'яўляюцца:

ахова ў межах сваёй кампетэнцыі аб'ектаў, якія падлягаюць абавязковай ахове ваенізаванай аховай, у тым ліку грузаў, што перамяшчаюцца транспартам (далей – ахоўныя аб'екты), а таксама работнікаў арганізацыі, якая валодае правам стварэння ваенізаванай аховы;

ажыццяўленне мерапрыемстваў па захаванню на ахоўных аб'ектах прапускнога і ўнутрыаб'ектавага рэжымаў;

папярэджанне, выяўленне і спыненне ў межах сваёй кампетэнцыі правапарушэнняў на ахоўных аб'ектах.

Структура і штатны расклад ваенізаванай аховы зацвярджаюцца кіраўніком арганізацыі, якая валодае правам яе стварэння.

Структурна Ваенізаваная ахова Беларускай чыгункі складаецца з апарата Ваенізаванай аховы і трох атрадаў (Мінскі, Брэсцкі і Гомельскі). У склад атрадаў уваходзяць 24 стралковыя каманды.


Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць