Электронныя звароты
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2022 176-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» з 2 студзеня 2023 года падача электронных зваротаў у дзяржаўнае аб'яднанне «Беларуская чыгунка» і ў арганізацыі, якія ўваходзяць у яго склад, ажыццяўляецца з дапамогай дзяржаўнай адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай інфармацыйнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб на сайце https://обращения.бел/.
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзян), і юрыдычных асоб адрасатам разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».
Электронны зварот выкладаецца на беларускай або рускай мовах. Грамадзяне, а таксама прадстаўнікі арганізацый замежных дзяржаў, якія не валодаюць названымі мовамі, маюць права накіраваць электронны зварот у электронным выглядзе.
Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку;
- адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
- выклад сутнасці звароту;
- адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
-
поўнае найменне юрыдычнай асобы;
-
месца знаходжання юрыдычнай асобы;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку асобы, упаўнаважанай падпісваць звароты;
- адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Звяртаем увагу, што Ваш зварот будзе разгледжан не пазней за 15 дзён з дня рэгістрацыі, а пры неабходнасці дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней 1 месяца.
Адказ на электронны зварот будзе накіраваны ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, пазначаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых згодна з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».