Служба знешніх сувязяў
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 46 27 Факс: (+375 17) 374 60 78
E-mail: international@rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба знешніх сувязяў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка чыгункі, які курыруе пытанні знешніх сувязяў.
Асноўныя задачы і функцыі службы:
- Фарміраванне асноўных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту; з чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў у мэтах развіцця міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва, грузавых і пасажырскіх перавозак, якія ажыццяўляюцца Беларускай чыгункай у міжнародных зносінах.
- Ажыццяўленне супрацоўніцтва з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, – Арганізацыяй супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў – удзельніц Садружнасці (ЦСЖТ), Міжнародным Каардынацыйным саветам па транс'еўразійскіх перавозках (КСТП) і інш.
- Узаемадзеянне з рабочымі органамі міждзяржаўных арганізацый, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту.
- Ажыццяўленне супрацоўніцтва з чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў.
- Удзел у распрацоўцы праектаў пагадненняў з міжнароднымі арганізацыямі, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгункамі, чыгуначнымі і іншымі кампаніямі замежных дзяржаў па актуальных пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.
- Распрацоўка праектаў лакальных прававых актаў Беларускай чыгункі па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы чыгуначнага транспарту.
- Арганізацыя і каардынацыя, пратакольнае забеспячэнне правядзення на Беларускай чыгунцы міжнародных мерапрыемстваў, перамоў і рабочых сустрэч з удзелам кіраўніцтва Беларускай чыгункі, у тым ліку ў фармаце відэаканферэнцый.
- Арганізацыя ўдзелу кіраўніцтва Беларускай чыгункі ў міжнародных канферэнцыях, форумах, іншых міжнародных мерапрыемствах у Беларусі і за мяжой.
- Ажыццяўленне ўзаемадзеяння з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі Рэспублікі Беларусь за мяжой, дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь па пытаннях міжнароднага дзелавога супрацоўніцтва.
- Ажыццяўленне аператыўнага кіраўніцтва дзейнасцю прадстаўніцтваў Беларускай чыгункі за мяжой.
- Ажыццяўленне ўзаемадзеяння з прадстаўніцтвамі міжнародных арганізацый, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгунак, чыгуначных і іншых кампаній замежных дзяржаў.
- Арганізацыя работы па візавым забеспячэнні работнікаў Беларускай чыгункі пры накіраванні ў службовыя камандзіроўкі за мяжу. Узаемадзеянне з консульскімі падраздзяленнямі дыпламатычных прадстаўніцтваў у Беларусі і за мяжой па пытаннях афармлення і выдачы віз. Арганізацыя візавай падтрымкі для замежных партнёраў, якія прыбываюць у Рэспубліку Беларусь.
- Ажыццяўленне рабочага перакладу з замежных моў на рускую мову ўваходнай карэспандэнцыі, якая паступае ад міжнародных арганізацый, працоўных органаў міждзяржаўных утварэнняў, у рамках дзейнасці якіх разглядаюцца пытанні чыгуначнага транспарту, чыгунак, чыгуначных і іншых кампаній замежных дзяржаў.
Прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой
Кіраўнік прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі – Фурэнец Аляксей Міхайлавіч
Пл. Цвярской заставы, д. 5а, офіс 219
125047, г. Москва, Расійская Федэрацыя
Тэл./факс: +7 495 262 94 27
Чыг. тэлефон: 7 900 2 94 27
E-mail: bc_ru@isc.by