Служба тэхнічнай палітыкі і iнвестыцый
Начальнiк службы |
Коцур Уладзіслаў Святаслававіч |
Намеснік начальніка службы |
|
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння | Хачкоў Аляксандр Мікалаевіч |
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 47 04
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба тэхнічнай палітыкі і інвестыцый з'яўляецца самастойным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў галоўнага інжынера Беларускай чыгункі.
У склад службы ўваходзяць аддзелы:
аддзел тэхнічнай палітыкі — тэл. (+375 17) 225 05 99;
аддзел энергаэфектыўнасці і рэсурсазберажэння— тэл. (+375 17) 225 45 54;
сектар планавання і аналізу інвестыцыйнай дзейнасці — тэл. (+375 17) 225 44 30.
Асноўныя задачы і функцыі службы:
-
распрацоўка палажэнняў і мерапрыемстваў адзінай тэхнічнай палітыкі і асноўных напрамкаў тэхнічнага развіцця Беларускай чыгункі;
-
арганізацыя энергазберагальнай і рэсурсазберагальнай, інавацыйнай, інвестыцыйнай і прыродаахоўнай дзейнасці на Беларускай чыгунцы, у тым ліку накіраванай на ўкараненне сучасных, энергаэфектыўных тэхналогій і новай тэхнікі, абнаўленне асноўных фондаў, рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і іншых рэсурсаў;
-
каардынацыя дзейнасці структурных падраздзяленняў Упраўлення, арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі па выкананні мерапрыемстваў дзяржаўных праграм і кантроль у частцы, якая тычыцца Беларускай чыгункі, у сферах:
– развіцця транспартнага комплексу;
– інавацыйнага развіцця;
– энергазберажэнне;
– аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў; -
падрыхтоўка прапаноў у План правядзення навукова-даследчых і доследна-канструктарскіх работ Міністэрства транспарту і камунікацый;
-
каардынацыя работ па ўкараненні, эфектыўнаму і рацыянальнаму выкарыстанню новых тэхналогій і тэхнікі;
-
разгляд і ўзгадненне перадпраектнай дакументацыі (матэрыялаў) і праектных рашэнняў, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі;
-
разгляд і ўзгадненне перадпраектнай дакументацыі (матэрыялаў) і праектных рашэнняў іншых арганізацый, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй чыгуначных пуцей несупольнага карыстання, штучных збудаванняў, вагонных вагаў, пераездаў, перасячэннем чыгуначных пуцей інжынернымі камунікацыямі;
-
разгляд і ўзгадненне задання на праектаванне аб'ектаў інфраструктуры Беларускай чыгункі;
-
падрыхтоўка і выдача тэхнічных патрабаванняў на праектаванне аб'ектаў, звязаных з будаўніцтвам і рэканструкцыяй участкаў Беларускай чыгункі, чыгуначных вузлоў і станцый, пуцеправодаў, пераездаў, вагонных вагаў, чыгуначных пуцей несупольнага карыстання, штучных збудаванняў, перасячэннем чыгуначных пуцей інжынернымі камунікацыямі;
-
арганізацыя работы па ўзаемадзеянні з праектнымі арганізацыямі і арганізацыямі ў сферы горадабудаўніцтва ў пытаннях развіцця чыгуначнага транспарту;
-
фарміраванне плана інвестыцый Беларускай чыгункі і ажыццяўленне кантролю за яго рэалізацыяй;
-
арганізацыя і каардынацыя работ па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, другасных матэрыяльных рэсурсаў у частцы абыходжання з адходамі вытворчасці і ажыццяўленне кантролю за рэалізацыяй прыродаахоўных мерапрыемстваў;
-
арганізацыя і каардынацыя работ па пытаннях развіцця міжнародных чыгуначных транспартных калідораў;
-
распрацоўка планавых мер у галіне рэсурсазберажэння, ажыццяўленне аналізу і кантролю за іх рэалізацыій;
-
арганізацыя нарміравання і ажыццяўленне кантролю за выдаткам электраэнергіі, цеплавой энергіі, кацельна-пячнога паліва;
-
арганізацыя, кантроль правядзення энергетычнага аўдыту арганізацый Беларускай чыгункі і аналіз яго вынікаў;
-
арганізацыя работы па павелічэнню выкарыстання мясцовых відаў паліва і аднаўляльных крыніц энергіі;
-
фарміраванне плана мерапрыемстваў па эканоміі светлых нафтапрадуктаў, ажыццяўленне аналізу і кантролю за яго рэалізацыяй;
-
распрацоўка лакальных прававых актаў па падрыхтоўцы Беларускай чыгункі да работы ў асенне-зімовы перыяд;
-
каардынацыя і правядзенне мерапрыемстваў па пытаннях патэнтна-ліцэнзійнай работы, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасці;
-
удзел у рабоце міжнародных транспартных арганізацый пры разглядзе на пасяджэннях камісіі, рабочых груп гэтых арганізацый пытанняў тэхнічнага развіцця і супрацоўніцтва;
-
удзел у перамовах па пытаннях рэалізацыі інвестыцыйных праектаў і тэхнічнага супрацоўніцтва з замежнымі арганізацыямі.