Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба пуцi

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 95, факс (+375 17) 225 46 18
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба пуцi з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе работу гаспадаркі пуці.

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  1. Утрыманне ў пастаяннай спраўнасці ўсіх элементаў чыгуначнага пуці і яго рамонт, забеспячэнне бяспечнага і бесперабойнага руху цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі.
  2. Павышэнне якасці рамонту і бягучага ўтрымання пуцi, укараненне комплекснай механізацыі і прагрэсіўнай тэхналогіі рамонтна чыгуначных работ з высокаэфектыўным выкарыстаннем машын і механізмаў, удасканаленне метадаў і формаў бягучага ўтрымання пуцi на базе механізацыі і машынiзацыi цяжкіх і працаёмкіх работ і скарачэнне долі ручной працы.
  3. Арганізацыя рамонту і ўтрымання інжынерных збудаванняў у стане, які забяспечвае бяспечны пропуск цягнікоў з усталяванымі хуткасцямі руху, пропуск паводкавых і ліўневых вод.
  4. Стварэнне і захаванне ахоўных лесанасаджэнняў і ажыццяўленне кантролю за своечасовым правядзеннем мерапрыемстваў па абароне пуцi ад снежных заносаў і размываў.
  5. Распрацоўка перспектыўных і гадавых планаў рамонту пуцi, землянога палатна і штучных збудаванняў.
  6. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці вытворчасці, рамонту і паўторным выкарыстанні матэрыялаў верхняй будовы пуцi, эканоміі паліва і электраэнергіі, паляпшэнні выкарыстання асноўных і абаротных сродкаў.
  7. Фарміраванне на аснове прапаноў падведамных прадпрыемстваў плана ўкаранення новай тэхнікі, перадавых тэхналогій, мадэрнізацыі абсталявання. Арганізацыя работы па рацыяналізацыі і вынаходніцтва, аказанне спецыялістам прадпрыемстваў пуцявой гаспадаркі метадычнай дапамогі ў вядзенні гэтых пытанняў. 
  8. Аператыўнае кіраўніцтва вытворчай дзейнасцю прадпрыемстваў:
  • Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэмпуць Беларускай чыгункі»; 
  • Эксплуатацыйнае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэйказварачны цягнік № 10 станцыі Орша Беларускай чыгункі»; 
  • Эксплуатацыйнае Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі»; 
  • дыстанцыі пуці і дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць