Служба перавозак
Кантактная інфармацыя:
Тэл.: (+375 17) 225 05 33
E-mail: nzd@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба перавозак з'яўляецца структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні першага намесніка Начальніка Беларускай чыгункі.
У склад службы ўваходзяць:
- Цэнтр кіравання перавозкамі;
- аддзел тэхнічнага забеспячэння перавозачнага працэсу і арганізацыі працы станцый;
- аддзел кіравання рухомым саставам і ўзаемадзеяння з аператарскімі кампаніямі;
- сектар інфармацыйнага забеспячэння перавозачнага працэсу.
Цэнтр кіравання перавозкамі службы складаецца з аператыўна-распарадчага аддзела, сектара па забеспячэнні пагрузкі і выгрузкі, аддзела распрацоўкі графіка руху цягнікоў і арганізацыі «вокнаў».
Асноўныя кірункі дзейнасці:
- ажыццяўленне аператыўнага кіравання эксплуатацыйнай работай аддзяленняў і станцый Беларускай чыгункі і пропускам вагонапатоку на аснове эфектыўнага выкарыстання рухомага саставу і ўсіх тэхнічных сродкаў;
- непасрэднае дыспетчарскае кіраванне рухам цягнікоў і пропускам вагонапатоку на ўчастках і чыгуначных вузлах згодна з пералiкам, зацверджаным Начальнікам Беларускай чыгункі;
- каардынацыя работы службаў, аддзяленняў і арганізацый па пытаннях арганізацыі перавозачнага працэсу, эфектыўнага выкарыстання рухомага саставу і ўсіх тэхнічных сродкаў на Беларускай чыгунцы;
- тэхнічнае і аператыўнае кіраванне гаспадаркай перавозак праз аддзелы перавозак аддзяленняў чыгункі і станцыі;
- арганізацыя выканання плана перавозак грузаў, графіка руху цягнікоў, плана фармiравання цягнікоў, тэхнічнага плана эксплуатацыйнай працы, планаў забеспячэння «вокнаў»;
- змена-суткавае і бягучае планаванне цягніковай і грузавой работы, кантроль і аператыўны аналіз іх выканання;
- кантроль за размеркаваннем парку вагонаў на аддзяленнях Беларускай чыгункі па роду рухомага саставу і па прыналежнасці дзяржавам-уласнікам;
- правядзенне рэгулявальных мерапрыемстваў з мэтай своечасовага забеспячэння заявак грузаадпраўнікоў на пагрузку грузаў, выканання ўзгодненых тэхнічных нормаў эксплуатацыйнай працы дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, па выкананні міждзяржаўнага рэгулявання вагонаў, дасягнення станоўчага сальда ў разліках з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў за карыстанне грузавымі вагонамі;
- распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па рацыянальным размяшчэнні лакаматыўнага парка, утрыманне яго ў адпаведнасці з аб'ёмам цягніковай, манеўровай і гаспадарчай працы, забеспячэнне своечасовага вывазу гатовых да адпраўлення цягнікоў са станцый, дасягненне станоўчага сальда ў разліках з чыгуначнымі адміністрацыямі сумежных дзяржаў за карыстанне паркам лакаматываў;
- арганізацыя і забеспячэнне перавозак экспартных, імпартных і транзітных грузаў у міжнародных і прамых чыгуначна-водных кірунках, ажыццяўленне кантролю за рацыянальным выкарыстаннем парка вагонаў у перагрузачных раёнах памежных станцый, кантроль за выкананнем ўзгодненых норм прыёму і здачы праз памежныя пераходы цягнікоў і вагонаў;
- распрацоўка маршрутаў руху негабарытных грузаў, арганізацыя і кантроль выканання гэтых, вайсковых і іншых спецыяльных перавозак згодна з устаноўленым Начальнікам Беларускай чыгункі рэгламентам працы;
- гадавое, квартальнае, месячнае, сутачнае планаванне забеспячэння «вокнаў» для выканання рамонтных і будаўніча-мантажных работ, аналіз выканання планаў забеспячэння «вокнаў» і паўнаты іх выкарыстання;
- разгляд прапаноў па пытаннях забеспячэння «вокнаў» ў графіку руху цягнікоў для выканання рамонтна-будаўнічых работ на участках і станцыях, распрацоўка мерапрыемстваў па эфектыўным выкарыстанні «вокнаў», з улікам забеспячэння бяспекі руху цягнікоў і пропуску планавых вагонапатокаў;
- тэхнічнае кіраванне гаспадаркай перавозак, распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па яго ўтрыманні, умацаванні;
- развіццё гаспадаркі на аснове ўкаранення сучасных тэхналогій, сродкаў аўтаматызацыі, механізацыі і вылічальнай тэхнікі, забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў і тэхнікі бяспекі;
- рэалізацыя дзяржаўных, галіновых і комплексных мэтавых навукова-тэхнічных праграм і арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў па павышэнні тэхнічнага ўзроўню гаспадаркі перавозак, укараненні высокапрадукцыйнай тэхнікі, абсталявання, сродкаў вылічальнай тэхнікі, механізацыі і аўтаматызацыі вытворчых працэсаў і аўтаматызацыі кіравання перавозкамі;
- распрацоўка і карэкціроўка графіка руху цягнікоў, варыянтных графікаў руху цягнікоў, плана фарміравання цягнікоў, тэхнічнага плана эксплуатацыйнай работы;
- распрацоўка і арганізацыя выканання праграм, мерапрыемстваў, планаў па ўдасканаленні эксплуатацыйнай працы, скарачэнні эксплуатацыйных расходаў, павышэнні даходаў, аптымізацыі працы маладзейных участкаў чыгункі, энерга-, паліва-, рэсурсазберажэнні, укараненні новай тэхнікі, перадавых энергазберагальных і рэсурсазберагальных тэхналогій, рацыяналізатарскіх прапаноў, тэхнічных навін, павышэнні кваліфікацыі работнікаў гаспадаркі;
- распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па павышэнні рэнтабельнасці перавозак, паляпшэнні транспартна-эканамічных сувязяў, максімальнаму прыцягненню да перавозкі грузаў на чыгуначны транспарт у прамых, мясцовых і транзітных зносiнах;
- выкананне аналізу вагонопотокаў, вывучэнне перспектыў развіцця перавозак, распрацоўка мерапрыемстваў, планаў па найбольш эканамічна мэтазгодным кірунку вагонапатокаў, тэхнічным абсталяванні станцый і ўчасткаў чыгункі;
- арганізацыя распрацоўкі тэхналагічных працэсаў працы сартавальных, участковых, грузавых станцый, зацвярджэння і кантролю іх выканання;
- распрацоўка і арганізацыя ўкаранення новых інфармацыйных тэхналогій, арганізацыя ўводу новых задач і наступнай іх эксплуатацыі ў інфармацыйнай аналітычнай сістэме падтрымкі кіраўнічых рашэнняў па грузавых перавозках (ІАС ПКР ГП);
- распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы вытворчага і кіраўнічага персаналу гаспадаркі перавозак да працы з аўтаматызаванымі сістэмамі кіравання перавозкамі;
- перагляд дзеючай у гаспадарцы перавозак нарматыўна-тэхнічнай дакументацыі, распрацоўка, узгадненне тэхналагічных працэсаў, тэхналогій, інструкцый, правілаў, палажэнняў, метадычных указанняў;
- распрацоўка заданняў і тэхнічных умоў на праектаванне развіцця станцый і чыгуначных участкаў, тэхнічнае суправаджэнне праектавання і капітальнага будаўніцтва аб'ектаў службы.