Служба арганізацыйна-кадравай работы
Кантактная інфармацыя:
Тэл. (+375 17) 225 48 57
E-mail: nup@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба арганізацыйна-кадравай работы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Начальніку Беларускай чыгункі.
У склад службы ўваходзяць:
- аддзел работы з кіраўнічымі кадрамі;
- аддзел арганізацыйнай работы;
- аддзел адукацыі і развіцця персаналу;
- сектар кадрава-метадычнай работы.
Асноўныя кірункі дзейнасці:
- удзел у распрацоўцы і правядзенні кадравай палітыкі на Беларускай чыгунцы;
- забеспячэнне падбору і расстаноўкі кадраў;
- вызначэнне бягучай і перспектыўнай патрэбы ў кадрах і крыніцы яе задавальнення;
- арганізацыя работы па камплектаванні Беларускай чыгункі кадрамі патрэбных прафесій, спецыяльнасцей і кваліфікацыі;
- фармiраванне кадравага рэзерву для вылучэння па кадравых рэестрах кiраўнiка дзяржавы, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, наменклатурах Начальніка Беларускай чыгункі;
- арганізацыя правядзення атэстацыі;
- арганізацыя падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў, якія праводзяцца з удзелам Начальніка Беларускай чыгункі;
- арганізацыя падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў арганізацый Беларускай чыгункі;
- аналіз стану працоўнай дысцыпліны і распрацоўка прапаноў па яе ўмацаванні;
- падрыхтоўка і афармленне матэрыялаў для прадстаўлення работнікаў Беларускай чыгункі да ўзнагароджання дзяржаўнымі і галіновымі ўзнагародамі, ганаровымі граматамі;
- супрацоўніцтва з установамі адукацыі Рэспублікі Беларусь і навучальнымі ўстановамі чыгунак Расійскай Федэрацыі па пытаннях падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі работнікаў Беларускай чыгункі;
- удзел у фарміраванні і кантролі выканання Плана камплектавання груп па бесперапыннаму прафесійнаму навучанню рабочых (служачых) у дарожным цэнтры па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»;
- удзел у арганізацыі адукацыйнага працэсу па прафесійнай падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі рабочых (служачых);
- удзел у распрацоўцы і абнаўленні вучэбна-праграмнай дакументацыі, вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў, іншых матэрыялаў;
- удасканаленне механізму прагназавання і сістэмы вызначэння прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў выпускнікоў навучальных устаноў, якія гарантуюць прафесійную мабільнасць будучых спецыялістаў ;
- укараненне новых формаў дадатковай прафесійнай адукацыі.