Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба грамадзянскіх збудаванняў

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 27, факс (+375 17) 226 46 53
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба грамадзянскіх збудаванняў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе ідэалагічную, эксплуатацыйную працу і развіццё гаспадаркі грамадзянскіх збудаванняў, а таксама сацыяльныя пытанні на Беларускай чыгунцы.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Ажыццяўленне кантролю за эксплуатацыяй і развіццём гаспадаркі грамадзянскіх збудаванняў.
  2. Распрацоўка і ажыццяўленне мерапрыемстваў па планаванні і кантролі за выкананнем рамонтных работ будынкаў і збудаванняў, інжынерных сетак.
  3. Правядзенне адзінай палітыкі ў галіне жыллёвага заканадаўства, эксплуатацыі будынкаў і збудаванняў.
  4. Арганізацыя абслугоўвання апарата кіравання Беларускай чыгункі, трыманне ў тэхнічна спраўным стане будынкаў Упраўлення Беларускай чыгункі і Цэнтра кіравання перавозкамі.

У склад службы ўваходзяць:

  • тэхнічны аддзел;
  • аддзел эксплуатацыі;
  • гаспадарчы аддзел.

Служба ажыццяўляе кантроль і метадычнае кіраванне работай дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў і Мінскай дыстанцыі водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад, у тым ліку:

  • Мінская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Баранавіцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Брэсцкая дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Гомельская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Магілёўская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Віцебская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Аршанская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў;
  • Мінская дыстанцыя водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных прылад.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць