Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Служба справаводства і кантролю выканання

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 44 15 – начальнік сакратарыяту
Тэл. (+375 17) 225 40 09 – работа са зваротамі грамадзян
E-mail: ns@rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба справаводства і кантролю выканання з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе арганізацыю працы і развіцця лакаматыўнай і вагоннай гаспадарак, прамысловых прадпрыемстваў і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Беларускай чыгункі.

Асноўнымі відамі дзейнасці з'яўляюцца:

  • арганізацыя і вядзенне справаводства ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі (далей - Упраўленне);
  • ажыццяўленне кантролю за забеспячэннем адзінага парадку работы з дакументамі ва Ўпраўленні;
  • распрацоўка і ўкараненне нарматыўных і метадычных дакументаў па ўдасканаленні справаводства і архіўнай справы;
  • ажыццяўленне прыёму грамадзян і юрыдычных асоб з вуснымі і пісьмовымі зваротамі, рэгістрацыя зваротаў і кантроль за іх выкананнем;
  • праверка дзейнасці структурных падраздзяленняў Упраўлення, арганізацый і адасобленых падраздзяленняў Беларускай чыгункі па пытаннях арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Служба ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі ажыццяўляе:

  • забеспячэнне штогадовай распрацоўкі наменклатуры спраў Упраўлення і зацвярджэнне яе ўстаноўленым парадкам;
  • распрацоўку і зацвярждэнне ўзораў бланкаў дакументаў з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і таварнага знака Беларускай чыгункі для арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, іх даччыных прадпрыемстваў і адасобленых структурных падраздзяленняў;
  • ажыццяўленне прыёму, уліку і першаснай апрацоўкі несакрэтнай карэспандэнцы, што паступае ва Упраўленне, рэгістрацыі ўваходных, выходных і ўнутраных дакументаў, а таксама дастаўкі карэспандэнцыі адрасатам;
  • забеспячэнне працы з несакрэтнымi дакументамі, а таксама з дакументамі «Для службовага карыстання» ў сістэме абароненай электроннай пошты дзяржаўных органаў «MAILGOV» ва Ўпраўленні;
  • рэгістрацыю загадаў і ўказанняў па асноўнай дзейнасці, загадаў па адміністрацыйна-гаспадарчых пытаннях, пастаноў Беларускай чыгункі і Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, пратаколаў нарад у кіраўніцтва Беларускай чыгункі;
  • пастаноўку на кантроль даручэнняў Начальніка Беларускай чыгункі, яго намеснікаў, галоўнага інжынера і галоўнага эканаміста, якія па сваім характары патрабуюць вырашэння (адказу), кантроль за захаваннем тэрмінаў іх выканання;
  • кантроль за захаванасцю дакументаў у структурных падраздзяленнях Упраўлення, фармаваннем спраў у адпаведнасці з зацверджанай наменклатурай, іх афармленнем і здачай ў аддзел архіваў службы;
  • распрацоўка мерапрыемстваў па ўдасканаленні формаў і метадаў працы з дакументамі ва Упраўленні, а таксама па павышэнні выканальніцкай дысцыпліны і скарачэнні дакументазвароту.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць