Служба бухгалтарскага ўліку і метадалогіі
Кантактная інфармацыя
Тэл. (+375 17) 225 44 88, факс (+375 17) 225 47 95
E-mail: snbf@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17
Служба бухгалтарскага ўліку і метадалогіі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні ў Начальніка Беларускай чыгункі.
Асноўныя кірункі дзейнасці:
- агульнае кіраўніцтва бухгалтарскім улікам ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка»;
- забеспячэнне адзінай метадалогіі бухгалтарскага і падаткавага ўліку, справаздачнасці і падаткаабкладання на Беларускай чыгунцы;
- фарміраванне поўнай і дакладнай інфармацыі аб гаспадарча-фінансавай дзейнасці арганізацый Беларускай чыгункі, іх маёмасным становішчы, атрыманых даходах і панесеных выдатках;
- складанне і своечасовая падпчп поўнай і дакладнай бухгалтарскай і падаткавай справаздачнасці па галінах і зводнай справаздачнасці па Беларускай чыгунцы ў цэлым у адпаведнасці з заканадаўствам;
- забеспячэнне пры здзяйсненні гаспадарчых аперацый унутраных і знешніх карыстальнікаў своечасовай інфармацыяй аб наяўнасці і руху маёмасці і абавязацельстваў, а таксама аб выкарыстанні матэрыяльных, працоўных і фінансавых рэсурсаў у адпаведнасці з зацверджанымі нормамі, нарматывамі і каштарысамі;
- улік даходаў ад перавозак;
- правядзенне разлікаў з замежнымі чыгункамі, згодна з правіламі разлікаў і дагаворамі, заключанымі Беларускай чыгункай;
- кантроль за выкарыстаннем фінансавых сродкаў рэспубліканскага бюджэту ўстановамі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, у адпаведнасці з бюджэтнымі каштарысамі, а таксама за выкананнем каштарысаў даходаў і расходаў пазабюджэтных сродкаў устаноў;
- фармiраванне ўліковай палітыкі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» у адпаведнасці з заканадаўствам аб бухгалтарскім уліку, зыходзячы са структуры і асаблівасцяў дзейнасці, неабходнасці фінансавай устойлівасці;
- удзел у распрацоўцы нарматыўных актаў па пытаннях бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і падаткаабкладання, альбомаў спецыялізаваных формаў першаснай уліковай дакументацыі, рэгістраў бухгалтарскага ўліку для арганізацый Беларускай чыгункі з улікам галіновых асаблівасцяў;
- кансультатыўна-метадычная дапамога па пытаннях бухгалтарскага ўліку і падаткаабкладання;
- арганізацыя працы метадалагічнага савета Беларускай чыгункі;
- ажыццяўленне павышэння кваліфікацыі бухгалтарскіх работнікаў Беларускай чыгункі;
- ажыццяўленне метадычнага кіравання пры распрацоўцы і прымяненні інфармацыйных тэхналогій у галіне бухгалтарскага ўліку.