Цэнтр абароны інфармацыі
Начальнік Цэнтра
Арцёмаў Валерый ВіктаравічНамеснік начальніка Цэнтра - галоўны інжынер
Качан Аляксандр ІванавічНамеснік начальніка Цэнтра
Контактная информация:
Тэл.: (+375 17) 225 58 60
Факс: (+375 17) 225 36 68
E-mail: isc@isc.by
Юрыдычны адрас: 220007, г. Мінск, зав. Шкляны, 3
Паштовы адрас: 220007, г. Мінск, зав. Шкляны, 1
Цэнтр з'яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».
Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца арганізацыя, забеспячэнне і кантроль тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка» і арганізацыях, якія ўваходзяць у яго склад у адпаведнасці з заканадаўствам, аказанне комплексных паслуг, звязаных з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу.
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Цэнтра з'яўляюцца:
-
распрацоўка, рэалізацыя і кантроль выканання мер па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
-
эксплуатацыя апаратна-праграмных сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі, маніторынгу і аналізу падзей інфармацыйнай бяспекі;
-
распрацоўка спецыялізаванай дакументацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі, арганізацыя выпрабаванняў, апаратна-праграмнага аўдыту і ацэнкі сістэм абароны інфармацыі;
-
праектаванне, стварэнне, атэстацыя сістэм абароны інфармацыі інфармацыйных сістэм, прызначаных для апрацоўкі інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, не аднесенай да дзяржаўных сакрэтаў;
-
забеспячэнне функцыянавання інфраструктуры адкрытых ключоў Беларускай чыгункі.
У складзе цэнтра маюцца наступныя структурныя падраздзяленні:
-
Сектар бухгалтарскага ўліку, фінансаў і эканомікі
-
Аддзел арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі
-
Аддзел маніторынгу і аналізу падзей інфармацыйнай бяспекі
-
Аддзел атэстацыі сістэм абароны інфармацыі
-
Аддзел крыптаграфічнай абароны
-
Тэхнічны аддзел.
Афіцыйны сайт Цэнтра: www.isc.by.