Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Статыстычная інфармацыя

Статыстычная інфармацыя аб стане невытворчага траўматызму сярод грамадзян на аб'ектах чыгуначнага транспарту

За 6 месяцаў 2024 г. на Беларускай чыгунцы адбылося 46 няшчасных выпадкаў з грамадзянамі, не звязаных з вытворчасцю, супраць 46 выпадкаў за аналагічны перыяд 2023 года. Пры гэтым пацярпелі 46 (47) чалавек, з іх 30 (34) чалавек траўмаваны смяротна, 21 (20) чалавек знаходзіўся ў момант траўміравання ў стане ап'янення, 4 (5) чалавека здзейснілі суіцыд.
Лакаматыўнымі брыгадамі для прадухілення наездаў на грамадзян былі ўжыты 129 (147) экстраных тармажэнняў.

Рост колькасці няшчасных выпадкаў з грамадзянамі адбыўся на Мінскім (+6 выпадкаў, з 19 да 25) і Магілёўскім (+1 выпадак, з 3 да 4) аддзяленнях Беларускай чыгункі (далей – аддзяленні).

За 1 паўгоддзе 2024 г. выпадкаў траўміравання непаўналетніх не зарэгістравана, за аналагічны перыяд 2023 года адбыўся 1 выпадак траўміравання непаўналетніх (дзіця загінула).

У 1 паўгоддзі 2024 г. работнікі чыгуначнага транспарту ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі правялі 3700 рэйдаў, адпрацавалі 717 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры, выдалілі 423 грамадзяніна з характэрнымі прыкметамі ап'янення.

У мэтах папярэджання невытворчага траўматызму выкананы шэраг тэхнічных мерапрыемстваў: пабудавана 712 метраў пагонных агародж, адрамантавана капітальным рамонтам 1 пасажырская платформа, 17 пешаходных пераходаў, 290 метраў пагонных агародж, устаноўлены 483 і адрамантаваны 177 інфармацыйных знака бяспекі

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць