Зносіны з Расіяй
Хуткі агляд 2023 года
- Сакавік
- Люты
Сакавік
-
20 сакавіка 2023У адпачынак разам з БЧ. Беларуская чыгунка на летні перыяд прызначыла цягнік у зносінах Мінск/Гомель – Анапа
У першы рэйс цягнік № 490/489 Мінск/Гомель – Анапа адправіцца з Мінска 5 мая ў 10:58 (з Гомеля – у 15.40) і прыбудзе ў Анапу 7 мая ў 10:37. З Анапы цягнік адправіцца ў гэты ж дзень 7 мая ў 21:33 і прыбудзе ў Гомель 9 мая ў 14.08, а ў сталіцу Беларусі – у 18:59. Далей ён будзе курсіраваць праз дзень па няцотных чыслах месяца з Мінска да 27 верасня 2023 года, з Анапы – да 29 верасня 2023 года.
Чытаць далей… -
20 сакавіка 2023Беларуская чыгунка прызначыла больш за 130 дадатковых цягнікоў на выхадныя і святочныя дні ў красавіку – маі 2023 года
Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі для забеспячэння перавозак пасажыраў у дні праваслаўнага Вялікадня, Радаўніцы і майскіх святаў.
З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў перыяд з 14 па 16 красавіка ўнутры краіны дадаткова прызначаны цягнікі ў зносінах Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, а 15 красавіка – у зносінах Мінск – Пінск. Таксама ў гэтыя дні шэраг электрацягнікоў бізнес-класа ў зносінах Мінск – Брэст, Мінск – Гомель і Мінск – Калінкавічы будзе курсіраваць здвоенымі саставамі.
Акрамя таго, у перыяд з 21 па 26 красавіка на Радаўніцу прызначаны дадатковыя цягнікі, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках: Мінск – Брэст, Мінск – Гомель, Мінск – Віцебск, Мінск – Гродна, Мінск – Магілёў, Мінск – Пінск, Гродна – Орша – Крычаў, Віцебск – Мінск – Гродна і Мінск – Камунары.
Чытаць далей…