Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Праект Цягнік Перамогі

Хуткі агляд 2024 года
  • Чэрвень

Чэрвень

  • У месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе арганізавана фотазона - дзеючы паравоз, стылізаваны пад лакаматыў цягніка Перамогі 1945 года
    21 чэрвеня 2024
    У месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе арганізавана фотазона - дзеючы паравоз, стылізаваны пад лакаматыў цягніка Перамогі 1945 года

    У рамках мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аддаючы даніну павагі бессмяротнаму працоўнаму і ратнаму подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, Беларускай чыгункай у месцах дэманстрацыі экспазіцыі перасовачнага музея «Цягнік Перамогі» ў Брэсце, Оршы, Магілёве, Віцебску, Мінску і Гомелі будзе ўсталяваны паравоз серыі «Э», стылізаваны пад Лакаматыў, які ў 1945-м годзе даставіў цягнік з салдатамі-пераможцамі з Берліна ў Маскву.

    Усе жадаючыя змогуць зрабіць памятныя фатаграфіі на фоне працуючага паравоза з 10.00 да 20.00 21-22 чэрвеня ў г. Брэсце (пр-т Машэрава, 2), 27 чэрвеня на ст. Орша-Цэнтральная, 28-29 чэрвеня на ст. Магілёў-1, 2-3 ліпеня на ст. Віцебск, 5-6 ліпеня на ст. Мінск-Пасажырскі і 20-21 ліпеня на ст. Гомель.

    Чытаць далей…
  • Сустракай «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе
    13 чэрвеня 2024
    Сустракай «Цягнік Перамогі» ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе

    У 2021-2022 гадах Беларускай чыгункай сумесна з ААТ «Расійскія чыгункі» быў паспяхова рэалізаваны гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект «Цягнік Перамогі». Ён быў ажыццяўлены пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

    У 2024-м – у год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унікальны перасоўны музей зноў прыбудзе ў нашу краіну.

    З 21 чэрвеня па 21 ліпеня перасоўны музей пабывае ў 23 гарадах нашай рэспублікі. З яго экспазіцыяй змогуць азнаёміцца жыхары ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска. Першы прыпынак «Цягнік Перамогі» зробіць у Брэсце 21 чэрвеня. Далей ён пройдзе па гарадах: Пінск, Лунінец, Баранавічы, Орша, Магілёў, Крычаў, Горкі, Віцебск, Полацк, Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна, Ваўкавыск, Салігорск, Слуцк, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Калінкавічы, Рэчыца і Гомель.

    Маршрут курсіравання «Цягніка Перамогі» складзены з улікам знамянальных і памятных дат Рэспублікі Беларусь, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры Беларускай чыгункі.

    Дадзены праект уяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая прысвечана подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

    Чытаць далей…