Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Так кавалася перамога

Івацэвічы

Івацэвічы гітлераўцы занялі 24 чэрвеня 1941 года.

Ужо ў верасні на акупіраванай тэрыторыі ствараецца баявая група з чырвонаармейцаў, якія трапілі ў акружэнне. Яе арганізаваў і ўзначаліў лейтэнант Аляксей Чарткоў. Першапачаткова яна называлася "№ 112", бо ішоў 112-ы дзень вайны. З кастрычніка 1942 года яны сталі атрадам імя В.М. Молатава. Байцы грамілі варожыя гарнізоны, разбуралі чыгуначныя камунікацыі ворага, ладзілі засады. Ва ўрочышчы Хаваншчына на астраўку сярод балот базаваўся штаб партызанскага злучэння Брэсцкай вобласці, якое налічвала 20 атрадаў колькасцю звыш 3,5 тыс. Тут жа знаходзіліся рэдакцыя абласной газеты «Зара», санчастка, Лясная школа, зямлянкі. Партызаны Хаваншчыны правялі шмат баявых аперацый, знішчылі больш за 60 тыс. гітлераўцаў, разграмілі 110 гарнізонаў і штабоў ворага.

За гады акупацыі на тэрыторыі раёна былі забіты звыш 8 тыс. мірных грамадзян. Захопнікі цалкам знішчылі 58 вёсак, пяць з іх разам з людзьмі: Красніцу, Вядо, Бабровічы, Зыбайлы, Тупічыцы. У 2024 годзе ў гарадскім скверы Перамогі ўсталявалі скульптурную кампазіцыю ў памяць аб спаленых вёсках.

Байцам Чырвонай Арміі прыйшлося нялёгка. У баях за горад былі задзейнічаны часці 20-га стралковага корпуса 28-й арміі 1-га Беларускага фронту з удзелам 8-й партызанскай брыгады Брэсцкага злучэння. 12 ліпеня 1944 года Івацэвічы былі вызвалены ад ворага.