Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Так кавалася перамога. Барысаў

У пачатку ліпеня 1944 года Барысаў вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў падчас беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён».

12 артылерыйскімі залпамі суботнім вечарам 1 ліпеня 1944-га Масква салютавала войскам 3-га Беларускага фронту, якія вызвалілі Барысаў. За баі на гэтай зямлі 24 воіна сталі Героямі Савецкага Саюза. Яшчэ 45 чалавек удастоены гэтага звання за мужнасць, праяўленую пры фарсіраванні Бярэзіны. Тысячы байцоў былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Дзесяці выхадцам горада і раёна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

У выніку наступленняў савецкіх войскаў 1 ліпеня вызвалены Бягомльскі, Шаркаўшчынскі, Грэскі і Барысаўскі раёны.

освобождение Борисова.jpg