Пісьмовыя звароты
Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб ва Упраўленні Беларускай чыгункі ажыцяўляецца ў адпаведнасці з:
- Канстытуцыяй Рэспублики Беларусь;
- З Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З «Аб зваротах грамадзян и юрыдычных асоб»;
- Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян и юрыдычных асоб»;
- З Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2023 г. № 172 «Аб змяненні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»;
- Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2011 № 1786 «Аб парадку вядзення справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;
Накіраваць пісьмовы зварот у адрас кіраўніцтва Беларускай чыгункі можна па адрасе: вул. Леніна, 17, г. Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь.
Патрабаванні, што прад'яўляюцца да зваротаў:
1. Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.
2. Пісьмовыя звароты грамадзян павінны ўтрымліваць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выклад сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месца знаходжання;
- выклад сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
4. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў.
5. Да пісьмовых зваротаў, падаваных прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
6. У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці), пацвярджаючым гэту інфармацыю.
Пісьмовыя звароты могуць быць пакінутыя без разгляду па сутнасці, калі звароту:
- выкладзены не на беларускай або рускай мове;
- не адпавядаюць патрабаванням, названым у п. 2;
- утрымліваюць тэкст, які не паддаецца чытанню;
- утрымліваюць нецэнзурныя або абразлівыя словы або выразы;
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах;
- у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены iншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- пададзены паўторны зварот, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім не ўтрымліваюцца новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спыненая перапіска.