Інвестыцыйная палітыка і энэргазбераженне
Комплекс мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўключае ў сябе:
- развіццё інфраструктуры чыгуначнага транспарту;
- электрыфікацыя чыгуначных участкаў і мадэрнізацыю сістэм электразабеспячэння;
- абнаўленне рухомага саставу;
- умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы пуцявой гаспадаркі;
- развіццё інфармацыйна-кіруючых сістэм аўтаматызацыі перавозачнага працэсу, грузавой і камерцыйнай работы, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі;
- мерапрыемствы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы персаналу.
Мэтавымі паказчыкамі Дзяржаўнай праграмы на 2025 год ў адносінах да 2020 года з'яўляюцца:
- рост грузаабароту — да 120,0%;
- павелічэнне пасажыраабароту — да 107,9%;
- экспарт транспартных паслуг — на 115,9%;
- доля электрыфікаваных чыгуначных пуцей ад усёй працягласці чыгуначных пуцей Беларускай чыгункі - да 25%.
Энергазберажэнне
Асноўнымі напрамкамі энергазберажэння на Беларускай чыгунцы з'яўляюцца:
-
поўнае і надзейнае энергетычнае забеспячэнне перавозачнага працэсу чыгуначнага транспарту;
- павелічэнне долі паліва з драўняных і іншых гаручых адходаў у агульным аб'ёме кательно-пячнога паліва ў кацельнях чыгуначных арганізацый;
- укараненне аднаўляльных крыніц энергіі;
-
распрацоўка і ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій забеспячэння перавозак у грузавым і пасажырскім руху;
-
укараненне комплексаў аўтаматызаванага ўліку электраэнергіі па ўсіх відах дзейнасці;
-
электрыфікацыя чыгуначных участкаў.
-
пашырэнне палігона выкарыстання электрацягі;
-
укараненне новага, энергаэфектыўнага, экалагічнага маторвагоннага і цягавага рухомага саставу;
-
прымяненне найлепшых даступных тэхналогій па ачыстцы сцёкавых вод і атмасфернага паветра;
-
укараненне тэхналогій выкарыстання адходаў у якасці паліва;
-
развіццё лічбавых тэхналогій у галіне кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю.
Ахова навакольнага асяроддзя
Беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, мінімізацыя экалагічных рызык, прадухіленне і скарачэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе-прыярытэты дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».
Прыродаахоўная дзейнасць на Беларускай чыгунцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб ахове навакольнага асяроддзя і з'яўляецца састаўной часткай рэалізацыі тэхнічнай палітыкі чыгуначнага транспарту, будучы, у тым ліку, цесна ўвязанай з мерамі па энергазберажэнню, павышэнню энергаэфектыўнасці і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.
Асноўнымі напрамкамі ў галіне экалагічнай бяспекі з'яўляюцца: