Пуць і пуцявая гаспадарка
Адной з найважнейшых гаспадарак, ад якой залежыць працаздольнасць ўсёй чыгункі, з'яўляецца пуцявая гаспадарка. Ад яе стану, магутнасці ўладкавання ў значнай ступені залежаць прапускная здольнасць чыгункі, бяспека і дапушчальныя хуткасці руху цягнікоў.
Пуцявая гаспадарка Беларускай чыгункі — гэта каля 12 тыс. км чыгуначных пуцей, з якіх 7,2 тыс. км — галоўныя пуцi, 12 тыс. стрэлачных пераводаў, 1,7 тыс. чыгуначных пераездаў і 1,9 тыс. мастоў і пуцеправодаў. Галоўныя чыгуначныя пуці выкладзеныя на жалезабетоннай аснове на 98% ад іх агульнай працягласці, а рэйкавыя бізуны бясьцёкавых пуцей выкладзены на 67% ад працягласці галоўных чыгуначных пуцей.
Утрыманне пуцявой гаспадаркі і яе рамонт забяспечваюць 20 дыстанцый пуці, 6 дыстанцый ахоўных лесанасаджэнняў, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэмпуть Беларускай чыгункі», эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Рэйказварачны цягнік № 10 станцыі Орша Беларускай чыгункі», эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр механізацыі пуцявых работ Беларускай чыгункі».
З мэтай планамернага абнаўлення і ўзмацнення верхняй будовы пуці штогод на Беларускай чыгунцы вырабляюцца работы па аднаўленчым рамонце чыгуначных пуцей на новых і старагодных матэрыялах, замене стрэлачных пераводаў з перакладам іх на жалезабетонную аснову ў аб'ёмах, прадугледжаных гадавымі рамонтнымі праграмамі.
У пуцявой гаспадарцы паспяхова рэалізуецца праграма імпартазамяшчэння. На прадпрыемствах Рэспублікі арганізавана вытворчасць драўляных і жалезабетонных шпал, большасці элементаў змацавання, некаторых механізмаў з перспектывай поўнага забеспячэння патрэбаў чыгункі ў гэтых матэрыялах.
Для забеспячэння якаснага ўтрымання і рамонту пуці за перыяд 2011-2024 гады Беларускай чыгункай для пуцявой гаспадаркі набыты 25 адзінак спецыяльнага чыгуначнага рухомага саставу. Гэтай сучаснай тэхнікай былі дапрацаваны наяўныя на чыгунцы комплексы пуцявых машын, што дазволіць істотна ўдасканаліць тэхналогію вытворчасці работ, перш за ўсё ў частцы павышэння іх якасці.