Пасажырскія перавозкі
Існуючая маршрутная сетка забяспечвае перавозкі пасажыраў у міжнародных, міжрэгіянальных і рэгіянальных зносінах, а таксама паміж г.Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі. У цяперашні час чыгуначныя зносіны ахоплівае больш за 2100 населеных пунктаў Рэспублікі. Для гэтых мэтаў створана і ўтрымліваецца інфраструктура для ажыццяўлення пасадкі і высадкі пасажыраў, а таксама функцыянуе 19 вакзальных комплексаў.
У цяперашні час міжнародныя пасажырскія чыгуначныя зносіны звязвае Рэспубліку Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. Паміж нашымі краінамі арганізавана курсіраванне 20 пар цягнікоў міжнародных ліній, з якіх 11 пар цягнікоў фарміравання Беларускай чыгункі і 9 пар цягнікоў – ААТ «РЖД».
Міжнародныя пасажырскія перавозкі ажыццяўляюцца па асноўных пасажыраўтваральных напрамках: Мінск – Масква, Брэст – Масква (з бесперасадачнымі вагонамі Гродна – Масква), Гомель – Масква (з бесперасадачнымі вагонамі Полацк – Масква), Мінск – Санкт-Пецярбург (з бесперасадачнымі вагонамі Пскоў – Мінск), Брэст – Санкт-Пецярбург, Гомель – Санкт-Пецярбург (з бесперасадачнымі вагонамі Гродна – Санкт-Пецярбург), Мінск – Мурманск, Мінск – Адлер, Мінск – Анапа (з бесперасадачнымі вагонамі Мінск – Мінеральныя Воды), Мінск – Архангельск, Калінінград – Масква, Калінінград – Санкт-Пецярбург, Калінінград – Адлер, Самара – Мінск (з бесперасадачнымі вагонамі Ніжні Ноўгарад – Мінск).
Для задавальнення патрэбнасці насельніцтва ў пасажырскіх перавозках у межах Рэспублікі ажыццяўляецца курсіраванне 25 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, 9 – рэгіянальных ліній бізнес-класа, 36 – міжрэгіянальных ліній эканомкласа, 250 – рэгіянальных ліній эканомкласа і 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній. У транзітных зносінах праз Беларускую чыгунку ідуць 4 пары цягнікоў паміж Расійскай Федэрацыяй і Калінінградскай вобласцю. Беларуская чыгунка фарміруе адзін міжнародны фірменны цягнік у зносінах са сталіцай Расійскай Федэрацыяй.
Для забеспячэння якаснага і комплекснага асваення аб'ёмаў перавозак арганізавана функцыянаванне вагонных участкаў, размешчаных у гарадах Мінск, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск і Полацк.
З мэтай якаснага інфармацыйнага абслугоўвання пасажыраў, падтрымкі сэрвісаў і паслуг Беларускай чыгункі ў галіне пасажырскіх перавозак арганізавана работа Кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі (г. Магілёў).
Продаж праязных дакументаў (білетаў) на Беларускай чыгунцы цалкам аўтаматызаваны, у пунктах продажу праязных дакументаў устаноўлена адпаведнае тэрмінальнае абсталяванне. Укаранёна сістэма продажу праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт (раздзел https://pass.rw.by афіцыйнага інтэрнэт-сайта Беларускай чыгункі, афіцыйны мабільны дадатак Беларускай чыгункі «БЧ.Мой поезд»), а таксама тэрміналы самаабслугоўвання, якія дазваляюць спажыўцам набываць праязныя дакументы (білеты) без удзелу супрацоўнікаў Беларускай чыгункі.