Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.
Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.
-
22 лістапада 2024 года ў горадзе Баранавічы адкрылі Алею памяці ў гонар працоўнага і ратнага подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
25 лістапада 2024 | Карпаратыўныя навіныАлея памяці ў гонар працоўнага і ратнага подзвігу чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны адкрыта ў рамках мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання на Беларускай чыгунцы 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Урачыстае адкрыццё адбылося ў рамках сустрэчы ветэранаў працы Баранавіцкага аддзялення, узнагароджаных знакам «Ганаровы чыгуначнік», з маладымі спецыялістамі. Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады і кіраўніцтва аддзялення.
«З адкрыццём алеі памяці чыгуначнікі нашага аддзялення не толькі ўвекавечваюць памяць загінуўшых, але і пацвярджаюць сваю прыхільнасць да захавання спадчыны тых, хто змагаўся за Радзіму. Гэтыя дрэвы будуць нагадваць нам пра гераізм і стойкасць нашых продкаў, пра ахвяры, якія яны прынеслі дзеля дабрабыту цяперашняга пакалення», – падкрэсліў начальнік Баранавіцкага аддзялення чыгункі Уладзімір Быцкевіч.
Чытаць далей… -
Дарожнаму цэнтру па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» споўнілася 80 гадоў
25 лістапада 2024 | Карпаратыўныя навіны22 лістапада 2024 года ў горадзе Гомелі адбыліся ўрачысты сход і святочны канцэрт, прысвечаныя юбілею Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў Беларускай чыгункі. Чытаць далей…
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5 – даччыных;
- 8 адасобленых структурных падраздзяленняў;
- 1 прадстаўніцтва.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.