Навукова-тэхнічная бібліятэка
Дырэктар навукова-тэхнічнай бібліятэкі
Аддзел камплектавання і навуковай апрацоўкі даведачна-інфармацыйнага фонду
Аддзел аўтаматызаваных банкаў звестак і інфармацыйнага абслугоўвання
Кантактная інфармацыя:
E-mail: ntb@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220006, Рэспубліка Беларусь, г.Мінск, вул. Бабруйская, 4
Час працы: з 9.00 да 18.00, выхадныя дні – субота, нядзеля.
Навукова-тэхнічная бібліятэка па запыце карыстальнікаў ажыццяўляе:
- інфармацыйны пошук і выбарку матэрыялаў па пытаннях чыгуначнага транспарту і сумежных галінах у сваіх фондах, фондах Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі (РНТБ), Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь (НББ);
- падрыхтоўку тэматычных падборак матэрыялаў па актуальных пытаннях работы чыгуначнага транспарту, а таксама бібліяграфічных спісаў літаратуры і новых паступленняў;
- індывідуальнае інфармацыйнае абслугоўванне;
- выкананне ўсіх відаў даведак у рэжыме «Запыт-Адказ».
Зводны электронны каталог тэхнічных бібліятэк Беларускай чыгункі – http://lib-belrw.rw (толькі для карыстальнікаў АСПД БЧ).
Фонд навукова-тэхнічнай бібліятэкі ўключае больш за 75 000 экзэмпляраў выданняў, у тым ліку:
-
даведачна-энцыклапедычныя і вучэбныя выданні па эканоміцы, фінансах, праве, маркетынгу, менеджменце;
-
дэпазітарны фонд выданняў па гісторыі чыгунак, рэдкіх кніг, альбомаў і часопісаў;
-
фонд нарматыўна-тэхнічных дакументаў і інш.
Правілы карыстання навукова-тэхнічнай бібліятэкай Цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».
Навукова-тэхнічная бібліятэка цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» з'яўляецца асноўным рэспубліканскім сховішчам літаратуры па пытаннях чыгуначнага транспарту, каардынацыйным і метадычным цэнтрам для 6-ці тэхнічных бібліятэк аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Сягоння ўсе тэхнічныя бібліятэкі на Беларускай чыгунцы аб'яднаныя і работаюць у адзінай карпаратыўнай аўтаматызаванай бібліятэчнай інфармацыйнай сістэме (КАБІС). Яны фарміруюць карпаратыўную базу даных - Зводны электронны каталог тэхнічных бібліятэк (ЗЭК), у якім прадстаўлены інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы Беларускай чыгункі. ЗЭК уключае больш за 95 000 бібліяграфічных запісаў.
Навукова-тэхнічная бібліятэка фарміруе ўласную Электронную бібліятэку, якая змяшчае поўныя тэксты часопісаў галіновай тэматыкі і зборнікаў навуковых прац вышэйшых навучальных устаноў чыгуначнага транспарту Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі.
Навукова-тэхнічная бібліятэка забяспечвае цэнтралізаванае камплектаванне даведачна-інфармацыйных фондаў тэхнічных бібліятэк аддзяленняў Беларускай чыгункі перыядычнымі і неперыядычнымі выданнямі.
Арганізацыя і забеспячэнне інфармацыйна-аналітычнага, даведачна-бібліяграфічнага і бібліятэчнага абслугоўвання работнікаў Беларускай чыгункі вядзецца рознымі формамі і метадамі: на абанеменце, у чытальнай зале, з дапамогай міжбібліятэчнага абанемента, «кальцавой пошты», электроннай дастаўкі дакументаў, выбарчага распаўсюджвання інфармацыі, спісаў новых паступленняў і інш.
Навукова-тэхнічная бібліятэка на пастаяннай аснове прымае ўдзел у фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў міжнароднага размеркавання банка дадзеных навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі АСЧ. Важным складальнікам гэтай работы з'яўляецца падрыхтоўка і абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй паміж чыгуначнымі адміністрацыямі на аснове рацыяналізатарскіх прапаноў чыгунак.
Навукова-тэхнічная бібліятэка цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» наступныя паслугі.