Год міру і стварэння
Июль
-
25 июля 2023Адкрытая размова і мудрыя наказы ад «залатога фонду магістралі». Адбылася сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з ветэранскім актывам
25 ліпеня 2023 года, напярэдадні Дня чыгуначніка, у рамках Года міру і стварэння адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з актывам чыгуначнай Арганізацыі ветэранаў на чале з яе старшынёй Сяргеем Гогалевым.
Сустрэча прайшла ў Цэнтры кіравання перавозкамі беларускай магістралі. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора, старшыні Арганізацый ветэранаў аддзяленняў чыгункі, старшыні каардынацыйных саветаў ГА «БРСМ» аддзяленняў на чале з сакратаром галіновага камітэта Паўлам Рандоўцавым, кіраўніцтва Чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.
Читать дальше… -
24 июля 2023Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе прайшоў у Брэсце
У рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў Брэсце з 20 па 23 ліпеня 2023 года адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і зборная Гомельскага вагонабудаўнічага завода.
Читать дальше…