Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Журналіст газеты «Железнодорожник Белоруссии» стаў уладальнікам «Залатога пяра»

07 мая 2024

Загадчык аддзела грамадска-палітычнага жыцця і сацыяльнай сферы газеты «Чыгуначнік Беларусі» Інга Міндалёва стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро». Яна ўдастоена ўзнагароды ў намінацыі «За важкі ўклад у развіццё карпаратыўных медыя».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, прайшла напярэдадні прафесійнага свята ў Мінску ў гарадской ратушы.

У галіновай газеце Інга Іванаўна работае з 2012 года.

Героі яе матэрыялаў – гэта людзі працы, прадстаўнікі розных чыгуначных прафесій, кожны з якіх уносіць свой уклад у агульную справу.

Спектр тэм, якія асвятляе журналіст, разнастайны і шырокі. Гэта матэрыялы на вытворчую і грамадска-сацыяльную тэматыку, прысвечаныя дзейнасці розных гаспадарак Беларускай чыгункі.

На старонках галіновага выдання можна ўбачыць публікацыі аўтара практычна ўсіх жанраў журналістыкі: рэпартажы, артыкулы, інтэрв'ю, нарысы і заметкі.

Ад усёй душы віншуем Інгу Міндалеву з уручэннем такой значнай прафесійнай узнагароды і жадаем натхнення, новых творчых поспехаў і дасягненняў на карысць Беларускай чыгункі і нашай роднай Беларусі!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ



Да спісу навін за 2024 год