Прэс-цэнтр
НавіныRSS
-
Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
17 мая 2024 | Карпаратыўныя навіныЗ 20 па 31 мая 2024 года Беларуская чыгунка рэалізуе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
У перыяд правядзення акцыі «Дзеці і бяспека» работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў традыцыйна арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, будуць праведзены прафілактычныя гутаркі са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.
Чытаць далей… -
Амаль 3,5 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў
17 мая 2024 | Карпаратыўныя навіныБеларуская чыгунка з 26 красавіка па 15 мая 2024 года перавезла амаль 3,5 млн пасажыраў ва ўсіх відах зносін.
Так, цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек. Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа перавезена каля 2,7 млн пасажыраў. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 255 тыс.чалавек.
Пры гэтым максімальны пасажырапаток адзначаўся 27 красавіка, 3, 10, 11 і 14 мая.
Асаблівым попытам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск і Мінск – Магілёў.
Чытаць далей…
Навіны для пасажыраў
-
Увазе пасажыраў! Беларуская чыгунка ўносіць часовыя змены ў графік руху асобных цягнікоў на ўчастках Баранавічы–Ваўкавыск і Мінск–Баранавічы–Брэст10 мая 2024 | Навіны для пасажыраў
-
Пенсіянерам з 1 мая прадастаўляецца скідка 50% на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа26 красавіка 2024 | Навіны для пасажыраў
-
Увазе пасажыраў! У сувязі з планавымі рамонтнымі работамі Беларуская чыгунка часова зменіць графік руху цягнікоў на ўчастку Орша-Магілёў15 красавіка 2024 | Навіны для пасажыраў
Навіны грузаперавозак
-
Беларуская чыгунка ў 2023 годзе перавезла больш за 1 млн кантэйнераў04 студзеня 2024 | Навіны грузаперавозак
-
Беларуская чыгунка захавала дзеючыя тарыфы на экспартна-імпартныя, унутрырэспубліканскія перавозкі грузаў чыгуначным транспартам з 1 студзеня 2024 года21 снежня 2023 | Навіны грузаперавозак
-
Беларуская чыгунка 20 верасня 2023 года адправіла 1000-ы кантэйнерны цягнік з Беларусі ў Кітай!21 верасня 2023 | Навіны грузаперавозак
Карпаратыўныя навіны
-
Больш за 7,1 тыс. дзяцей змогуць адпачыць гэтым летам у 8 аздараўленчых лагерах БЧ16 мая 2024 | Карпаратыўныя навіны
-
Чыгуначнікі прынялі актыўны ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі10 мая 2024 | Карпаратыўныя навіны
-
Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2024 (162 выпуск)10 мая 2024 | Карпаратыўныя навіны