Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўны

Кодэкс

Беларуская чыгунка

Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.

З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.

Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.

  • Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    Напярэдадні летніх школьных канікул Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»

    З 20 па 31 мая 2024 года Беларуская чыгунка рэалізуе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

    У перыяд правядзення акцыі «Дзеці і бяспека» работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў традыцыйна арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, будуць праведзены прафілактычныя гутаркі са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

    Чытаць далей…
  • Амаль 3,5 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў

    Амаль 3,5 млн пасажыраў перавезла Беларуская чыгунка ў перыяд майскіх святаў

    Беларуская чыгунка з 26 красавіка па 15 мая 2024 года перавезла амаль 3,5 млн пасажыраў ва ўсіх відах зносін.

    Так, цягнікамі міжрэгіянальных і рэгіянальных ліній бізнес-класа скарысталіся больш за 545 тыс. чалавек. Цягнікамі гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа перавезена каля 2,7 млн пасажыраў. У міжнародных зносінах аб'ём перавозак склаў амаль 255 тыс.чалавек.

    Пры гэтым максімальны пасажырапаток адзначаўся 27 красавіка, 3, 10, 11 і 14 мая.

    Асаблівым попытам ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах у пасажыраў карысталіся цягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа, якія курсіруюць па маршрутах Мінск – Гомель, Мінск – Брэст, Мінск – Віцебск і Мінск – Магілёў.

    Чытаць далей…

Новы фармат
пасажырскіх перавозак

уяўляе сабой комплексную сістэму арганізацыі пасажырскіх перавозак, накіраваную на эфектыўнае задавальненне патрэб пасажыраў у транспартным абслугоўвання з выкарыстаннем новых тэхналагічных рашэнняў і сучаснага рухомага саставу ...

Структура

Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:

  • 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5-даччыных;
  • 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
  • 1 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой.

Упраўленне Беларускай чыгункі

Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.