Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ва Упраўленні Беларускай чыгункі напярэдадні 9 мая адкрылася выстава «Твары Перамогі»

06 мая 2024

3 мая 2024 года ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Твары Перамогі», прысвечанай захаванню памяці аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны і прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект арганізаваны прафсаюзным камітэтам Упраўлення БЧ пры падтрымцы кіраўніцтва чыгункі і рэдакцыі газеты «Чыгуначнік Беларусі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкі і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі кіравання БЧ Святлана Лукашэвіч.

Чыгуначнікі – нашчадкі франтавікоў расказалі гісторыі пра сваіх родных, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і набліжалі Вялікую Перамогу. У знак павагі і падзякі за іх несмяротны подзвіг удзельнікі мерапрыемства запалілі свечкі. Прысутныя ўшанавалі памяць усіх герояў хвілінай маўчання, прагучалі песні ваенных гадоў.

На выставе прадстаўлена больш за 30 фатаграфій і дакументаў сваякоў работнікаў Упраўлення беларускай магістралі і яе структурных падраздзяленняў. Кожны здымак суправаджаецца інфармацыяй аб баявым пуці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. У бліжэйшы час будзе створана электронная версія экспазіцыі «Твары Перамогі», якая папоўніцца новымі дакументамі і фотаздымкамі.

Выстава будзе працаваць да канца 2025 года. Чыгуначнікі робяць усё магчымае для захавання гістарычнай праўды і памяці аб гераічным подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аналагічныя акцыі праходзяць на ўсіх прадпрыемствах стальной магістралі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год