Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначана лепшая маладзёжная цягніковая брыгада

07 мая 2024

Беларуская чыгунка падвяла вынікі спаборніцтва сярод моладзевых цягніковых брыгад па выніках работы за 2023 год.

Спаборніцтва праводзіцца з мэтай павышэння культуры абслугоўвання пасажыраў і ўмацавання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі ў грамадстве, маральнага і матэрыяльнага стымулявання высокапрадукцыйнай працы, накіраванай на выкананне сацыяльна-эканамічных задач, якія стаяць перад беларускай магістраллю, а таксама выхавання ў працуючай моладзі пачуцця адказнасці за работу ўсяго калектыву.

Арганізатарамі спаборніцтва з'яўляюцца Беларуская чыгунка, Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў і галіновы камітэт ГА «БРСМ».

У спаборніцтве прынялі ўдзел 5 маладзёжных цягніковых брыгад вагонных участкаў Беларускай чыгункі, якія складаюцца з членаў ГА «БРСМ».

Пры падвядзенні вынікаў улічваліся культура абслугоўвання пасажыраў, якасць выканання цягніковай брыгадай сваіх службовых абавязкаў, забеспячэнне аховы працы і выкананне патрабаванняў працоўнай дысцыпліны, удзел у грамадска-палітычных, культурных і спартыўных мерапрыемствах, а таксама ў дабрачынных акцыях і рабоце па сацыяльнай падтрымцы ветэранаў вайны і працы і т.д.

Па выніках работы за 2023 год пераможцам спаборніцтва стала маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 2/1 Мінск – Масква Мінскага вагоннага ўчастка Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі (начальнік поезда Максім Кушнероў).

Другое месца прысуджана маладзёжнай цягніковай брыгадзе цягніка № 658/657 Брэст – Мінск/Полацк Брэсцкага вагоннага ўчастка Брэсцкага аддзялення чыгункі (начальнік цягніка Віктар Плінда).

На трэцім месцы – маладзёжная цягніковая брыгада цягніка № 603/604 Гомель – Брэст Гомельскага вагоннага ўчастка Гомельскага аддзялення беларускай магістралі (начальнік поезда Андрэй Ласіца).

Усім пераможцам спаборніцтва будуць уручаны пераходныя кубкі і памятныя дыпломы 1-й, 2-й і 3-яй ступені, а таксама грашовыя прэміі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год