Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць конкурс малюнкаў сярод дзяцей работнікаў магістралі, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

07 мая 2024

На Беларускай чыгунцы праводзіцца конкурс сярод дзяцей чыгуначнікаў на лепшы малюнак, прысвечаны 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Яго мэта – выхаванне ў дзяцей гонару за сваю краіну і пачуцці патрыятызму, а таксама захаванне гістарычнай праўды пра подзвіг нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Творчае спаборніцтва праводзіцца ў чатырох узроставых катэгорыях: 5-7 гадоў, 8-11 гадоў, 12-14 гадоў і 15-17 гадоў, у кожнай з якіх будзе прысуджацца 1, 2 і 3 месца.

Малюнкі неабходна накіраваць не пазней за 28 чэрвеня 2024 года ў адрас рэдакцыі газеты «Железнодорожник Белоруссии» з пазнакай «Конкурс» і указаннем узроставай катэгорыі.

Да ўдзелу ў конкурсе прымаецца не больш за адну работу ад аднаго дзіцяці на лісце паперы фармату А3, выкананай простым або каляровымі алоўкамі, акварэллю, гуашшу. Малюнак павінен адлюстроўваць працоўны і ратны подзвіг чыгуначнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ролю работнікаў магістралі ў аднаўленні краіны ў пасляваенныя гады, удзел чыгуначнікаў-ветэранаў ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню Дня Перамогі і Дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Пераможцы і прызёры будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і прызамі.

Вынікі конкурсу і лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Железнодорожник Белоруссии», на афіцыйным інтэрнэт-сайце беларускай магістралі і ў яе афіцыйных акаўнтах у сацыяльных сетках.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2024 год