Карпаратыўны
Беларуская чыгунка
Сягоння Беларуская чыгунка — гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак.
З'яўляючыся адным з найважнейшых транспартных комплексаў краіны, у цяперашні час яна паспяхова развіваецца і забяспечвае патрэбнасці эканомікі Беларусі ў перавозках пасажыраў і грузаў.
Адзіная і зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту дазваляе галіне будаваць работу па-новаму, распрацоўваць і ўкараняць найноўшыя перадавыя тэхналогіі, забяспечваць бяспеку, бесперабойнасць і надзейнасць функцыянавання найскладанага транспартнага комплексу краіны.
-
Увазе пасажыраў! Беларуская чыгунка ўносіць часовыя змены ў графік руху асобных цягнікоў на ўчастках Баранавічы–Ваўкавыск і Мінск–Баранавічы–Брэст
10 мая 2024 | Навіны для пасажыраўУ сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на перагоне Слонім – Азярніца 15, 16, 20, 23, 27, 30 мая 2024 года і 3, 6, 10, 11, 12, 13, 17, 18, 19, 20, 24, 27 чэрвеня 2024 года часткова змяняецца маршрут і расклад руху пасажырскага цягніка № 680 Гродна – Віцебск, які будзе адпраўляцца з Гродна ў 10:36 (замест 11:59) змененым маршрутам праз станцыю Ліда, а не праз станцыю Ваўкавыск.
Звяртаем увагу пасажыраў, што ў названыя дні на ўчастку Баранавічы – Ваўкавыск асобныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа будуць рухацца змененым маршрутам і раскладам.
Чытаць далей… -
Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2024 (162 выпуск)
10 мая 2024 | Карпаратыўныя навіны– На беларускай магістралі ўзнагародзілі лепшых па прафесіі.
– Памятаем! Шануем! Ганарымся! На Беларускай чыгунцы стартавала акцыя па закладцы алей памяці, прысвечаная ветэранам Вялікай Айчыннай вайны.
Структура
Беларуская чыгунка з'яўляецца дзяржаўным аб'яднаннем, падначаленым Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, у склад якога ўваходзяць:
- 20 арганізацый, якія маюць статус юрыдычнай асобы, з іх 5-даччыных;
- 8 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў);
- 1 прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой.
Упраўленне Беларускай чыгункі
Апаратам кіравання Беларускай чыгункі з'яўляецца Ўпраўленне Беларускай чыгункі, якое складаецца з 30 галіновых службаў, аддзелаў і іншых структурных падраздзяленняў.