Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

НавіныRSS

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы пасажырскіх перавозак

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы пасажырскіх перавозак

16-17 мая 2024 года ў Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі і ААТ «РЖД» па пытаннях арганізацыі пасажырскіх зносін паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліў першы намеснік Начальніка Пётр Дулуб, ААТ «РЖД» – намеснік генеральнага дырэктара Іван Калеснікаў.

У ходзе сустрэчы падведзены вынікі міжнародных чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй за 2023 год і 4 месяцы 2024 года.

Таксама абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў рамках заключанага паміж Беларускай чыгункай і ААТ «РЖД» у 2023 годзе пагаднення аб арганізацыі супрацоўніцтва і развіцця міжнародных чыгуначных пасажырскіх зносін.

Чытаць далей…