Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Снежань

  • БЧ прадастаўляе магчымасць куплі білетаў са скідкай да 40%. Навагодняя скідка дзейнічае на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй
    27 снежня 2024
    БЧ прадастаўляе магчымасць куплі білетаў са скідкай да 40%. Навагодняя скідка дзейнічае на куплю білетаў за 3 гадзіны да адпраўлення на асобныя цягнікі ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй

    Беларуская чыгунка прапануе пасажырам скарыстацца магчымасцю аформіць праязныя дакументы са скідкай да 40% у купэйныя вагоны і вагоны СВ асобных цягнікоў, якія курсіруюць у пэўныя даты, пры ўмове іх афармлення менш, чым за 3 гадзіны да адпраўлення.

    Нагадваем, што продаж праязных дакументаў у міжнародных зносінах ажыццяўляецца з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі. Колькасць месцаў, прапанаваных сістэмай са скідкамі па выбраным пасажырам маршруце, вызначаецца праграмай у анлайн рэжыме ў залежнасці ад бягучага каэфіцыента загрузкі вагона адпаведнага тыпу.

    Чытаць далей…
  • Беларуская чыгунка прызначыла 239 дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў
    16 снежня 2024
    Беларуская чыгунка прызначыла 239 дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных святаў

    У мэтах павышэння якасці прадастаўляемых паслуг, задавальнення попыту на чыгуначныя перавозкі і з улікам прагназіруемага павелічэння пасажырапатоку ў перыяд навагодніх і калядных святаў Беларуская чыгунка прызначыла 239 дадатковых цягнікоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах.

    У міжрэгіянальных зносінах 185 дадатковых цягнікоў будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах. У перыяд навагодніх і калядных святаў дадатковыя цягнікі прызначаны паміж Мінскам і ўсімі абласнымі цэнтрамі, а таксама ў зносінах Мінск – Пінск, Брэст – Гомель, Гомель – Віцебск, Гродна – Орша – Віцебск, Камунары – Орша – Гродна і Мінск – Орша – Крычаў.

    У міжнародных зносінах з Расійскай Федэрацыяй дадатковыя цягнікі будуць курсіраваць па маршрутах: Брэст – Мінск – Масква, Мінск – Санкт-Пецярбург і Полацк – Масква.

    Чытаць далей…
  • З 15 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2024/2025 год.
    13 снежня 2024
    З 15 снежня Беларускай чыгункай уводзіцца ў дзеянне графік руху цягнікоў на 2024/2025 год.

    Беларускай чыгункай з 15 снежня 2024 года уводзіцца графік руху цягнікоў на 2024–2025 год. Графік сфарміраваны на падставе маніторынгу попыту на перавозкі, напрамкаў пераважных пасажырапатокаў, а таксама выканання патрабаванняў сістэмы дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў галіне транспарту.

    Усяго новым графікам на 2024–2025 год па сетцы Беларускай чыгункі прадугледжана курсіраванне 382 пар пасажырскіх цягнікоў.

    Пры фарміраванні маршрутнай сеткі ў рамках Саюзнай дзяржавы чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Расіі ўлічваліся патрэбнасці насельніцтва ў паездках у дзённы і начны час, а таксама працягласць маршруту.

    Чытаць далей…

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць