Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Фірменны стыль

Словы Віктара Масальскага (на рускай мове), музыка Ўладзіміра Сарокіна

Железную славим дорогу, 
Наш поезд судьбы, наш приветливый дом.
Шагаем с республикой в ногу,
Состав за составом ведем.

Прыпеў:
Беларусь любимая,
Магистраль стальная,
В дружбе и согласии
Путь наш пролегает.
Беларусь любимая
Красотой сияет,
Пусть дорога железная
Всех роднит и сближает.

Мы служим родному народу,
Железнодорожники – фонд золотой.
Мы вместе в любую погоду
Работаем дружной семьей.

Прыпеў

И стала сильнее Отчизна
С той первой версты, что на землю легла,
С дорогой все связано в жизни,
Мы верными ей остаемся всегда.

Прыпеў

Спампаваць гімн у фармаце .mp3


ПАЛАЖЭННЕ

пра гімн Беларускай чыгункі

(зацверджана загадам Начальніка Беларускай чыгункі ад 04.08.2023 № 205н «Аб зацвярджэнні сімвалаў дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка»)

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Палажэнне аб Гімне накіравана на прававое рэгуляванне пытанняў сімволікі дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» (далей – Беларуская чыгунка), устаноўленай заканадаўствам.

2. Гімн Беларускай чыгункі (далей – Гімн) з'яўляецца сімвалам, які паказвае на прыналежнасць да Беларускай чыгункі, і выкарыстоўваецца ў якасці адметнай прафесійнай прыкметы чыгуначнай галіны для захавання і развіцця гістарычных і працоўных традыцый у галіне чыгуначнага транспарту, прасоўвання станоўчага іміджу Беларускай чыгункі і выхавання пачуцця карпаратыўнага гонару.

3. Работнікі Беларускай чыгункі абавязаны паважліва адносіцца да Гімна.

4. Эталонны запіс Гімна (далей – эталонны запіс) захоўваецца у Цэнтры навукова-тэхнічнай інфармацыі Дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» пастаянна.

5. Гімн павінен выконвацца ў дакладнай адпаведнасці з тэкстам і музычнай рэдакцыяй (нотамі) згодна з дадаткам да Палажэння аб Гімне, а таксама ў адпаведнасці з эталонным запісам.

ГЛАВА 2

ГІМН

6. Гімн уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, які выкананаецца ў выпадках, прадугледжаных Палажэннем аб Гімне.

7. Гімн можа выконвацца ў аркестравым, харавым, аркестрава-харавым або ў іншых вакальных, інструментальных або вакальна-інструментальных варыянтах. Пры гэтым могуць выкарыстоўвацца аўдыё - і відэазапіс, а таксама сродкі тэле - і радыётрансляцыі.

8. Пры вакальным і вакальна-інструментальным выкананні Гімн выконваецца цалкам, а пры яго інструментальным выкананні дапускаецца частковае выкананне – прайграваюцца запеў і прыпеў адзін раз.

ГЛАВА 3

ВЫКАНАННЕ ГІМНА

9. Гімн выконваецца:

падчас афіцыйнай цырымоніі ўзняцця сцяга Беларускай чыгункі (далей – сцяг), урачыстых сходаў і цырымоній іншых святочных мерапрыемстваў;

падчас правядзення спартыўных спаборніцтваў і культурна-відовішчных мерапрыемстваў – у адпаведнасці з Правіламі і рэгламентам іх арганізацыі.

10. Гімн можа выконвацца пры адкрыцці помнікаў (збудаванняў) і іншых памятных знакаў на аб'ектах арганізацый чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, прысвечаных знамянальным падзеям, у гонар ушанавання памяці чыгуначнікаў, якія праявілі працоўны і ратны подзвіг, правядзенні іншых мерапрыемстваў.

11. Пры афіцыйным выкананні Гімна прысутныя слухаюць (выконваюць) яго стоячы (мужчыны – без галаўных убораў, іншыя асобы, для якіх прадугледжана нашэнне форменнага адзення, – у адпаведнасці з правіламі нашэння форменнага адзення).

12. У выпадку, калі выкананне Гімна суправаджаецца ўзняццем Сцяга, прысутныя, як правіла, паварочваюцца да Сцяга тварам.

13. Гімн пры забеспячэнні неабходнай павагі да яго можа выкарыстоўвацца ў выпадках, не ўказаных у пункце 10 гэтай главы, падчас святаў і святочных дзён (у іншыя памятныя даты), народных, працоўных, сямейных святаў, у іншых выпадках.

14. Пры выкананні Гімна і іншых гімнаў парадак іх выканання вызначаецца арганізатарамі мерапрыемства.

15. Тэкст Гімна можа размяшчацца на інфармацыйных стэндах, у друкаваных выданнях і распаўсюджвацца з дапамогай усіх інфармацыйных носьбітаў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Беларускай чыгункі, Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый, арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі, галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі і падпарадкаваных ім структур.

16. Размяшчэнне Гімна ў галіновай газеце «Железнодорожник Белоруссии», на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, на афіцыйных старонках, у сацыяльных сетках і мэсэнджарах Беларускай чыгункі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам і лакальнымі прававымі актамі Беларускай чыгункі.

17. Парушэнне патрабаванняў Палажэння аб Гімне, а таксама здзек над Гімнам цягнуць за сабой адказнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб Гімне і заканадаўствам.

18. Адказнасць за выкананне патрабаванняў Палажэння аб Гімне нясуць кіраўнікі структурных падраздзяленняў Упраўлення, адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі, арганізацый, якія ўваходзяць у яе склад, іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў).