Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Інвестыцыйная палітыка і энэргазбераженне

Інвестыцыйная палітыка Беларускай чыгункі да 2025 года фарміруецца ў рамках падпраграмы «Чыгуначны транспарт» Дзяржаўнай праграмы «Транспартны комплекс на 2021-2025 гады» зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2021 №165 у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2022 № 988.

Асноўнай задачай Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца комплекснае развіццё чыгуначнага транспарту, уключаючы развіццё інфраструктуры, абнаўленне чыгуначнага рухомага саставу, тэхнічныя і тэхналагічныя мерапрыемствы на чыгуначным транспарце.

Комплекс мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўключае ў сябе:

  • развіццё інфраструктуры чыгуначнага транспарту;
  • электрыфікацыя чыгуначных участкаў і мадэрнізацыю сістэм электразабеспячэння;
  • абнаўленне рухомага саставу;
  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы пуцявой гаспадаркі;
  • развіццё інфармацыйна-кіруючых сістэм аўтаматызацыі перавозачнага працэсу, грузавой і камерцыйнай работы, забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі;
  • мерапрыемствы па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы персаналу.

    Мэтавымі паказчыкамі Дзяржаўнай праграмы на 2025 год ў адносінах да 2020 года з'яўляюцца:

  • рост грузаабароту — да 120,0%;
  • павелічэнне пасажыраабароту — да 107,9%;
  • экспарт транспартных паслуг — на 115,9%;
  • доля электрыфікаваных чыгуначных пуцей ад усёй працягласці чыгуначных пуцей Беларускай чыгункі - да 25%.

    Энергазберажэнне

    Асноўнымі напрамкамі энергазберажэння на Беларускай чыгунцы з'яўляюцца:

  • поўнае і надзейнае энергетычнае забеспячэнне перавозачнага працэсу чыгуначнага транспарту;

  • павелічэнне долі паліва з драўняных і іншых гаручых адходаў у агульным аб'ёме кательно-пячнога паліва ў кацельнях чыгуначных арганізацый;
  • укараненне аднаўляльных крыніц энергіі;

  • распрацоўка і ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій забеспячэння перавозак у грузавым і пасажырскім руху;

  • укараненне комплексаў аўтаматызаванага ўліку электраэнергіі па ўсіх відах дзейнасці;

  • электрыфікацыя чыгуначных участкаў.

  • Ахова навакольнага асяроддзя

    Беражлівае і рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, мінімізацыя экалагічных рызык, прадухіленне і скарачэнне негатыўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе-прыярытэты дзейнасці дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

    Прыродаахоўная дзейнасць на Беларускай чыгунцы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб ахове навакольнага асяроддзя і з'яўляецца састаўной часткай рэалізацыі тэхнічнай палітыкі чыгуначнага транспарту, будучы, у тым ліку, цесна ўвязанай з мерамі па энергазберажэнню, павышэнню энергаэфектыўнасці і эканоміі паліўна-энергетычных рэсурсаў.

    Асноўнымі напрамкамі ў галіне экалагічнай бяспекі з'яўляюцца:

    • пашырэнне палігона выкарыстання электрацягі;

    • укараненне новага, энергаэфектыўнага, экалагічнага маторвагоннага і цягавага рухомага саставу;

    • прымяненне найлепшых даступных тэхналогій па ачыстцы сцёкавых вод і атмасфернага паветра;

    • укараненне тэхналогій выкарыстання адходаў у якасці паліва;

    • развіццё лічбавых тэхналогій у галіне кіравання прыродаахоўнай дзейнасцю.