Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Хуткі агляд 2024 года

Жнівень

  • Беларуская чыгунка перавезла 1 мільён кантэйнераў у ДФЭ
    28 жніўня 2024
    Беларуская чыгунка перавезла 1 мільён кантэйнераў у ДФЭ

    26 жніўня перавозка кантэйнераў на Беларускай чыгунцы з пачатку 2024 года дасягнула 1 мільёна кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (ДФЭ). Пры гэтым экспартна-імпартныя перавозкі займаюць больш за 60% ад агульнага аб'ёму перавозак.

    Юбілейны мільённы кантэйнер даставіць у Кітай малочную прадукцыю адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка».

    Для параўнання летась узровень у 1 мільён перавезеных кантэйнераў у ДФЭ на беларускай магістралі быў дасягнуты ў снежні. Дадзены аб'ём перавозкі з'яўляецца адлюстраваннем развіцця эканомікі і ўстойлівай работы прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.

    Чытаць далей…